Валерый Уладзіміравіч Магучы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Валерый Магучы)
Валерый Уладзіміравіч Магучы | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба |
Валерый Уладзіміравіч Магучы (18 красавіка 1959, вёска Кавердзякі, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар, член Беларускага Саюза мастакоў (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт скульптуры Беларускай Акадэміі мастацтваў(1988). Вучыўся ў А. Арцімовіча, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.
З 1984 — удзельнік выставак у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Германіі.
Жыў у Віцебску. З 2018 года жыве ў г.Віфлеем, штат Нью-Гэмпшыр (ЗША).
Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы:
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік беларускай паэтэсе Еўдакіі Лось, 1991—1996
- Герб горада Віцебска «Іісус Збавіцель», 1997
- Помнік Марку Шагалу «Скрыпка Шагала», 1997
- Дыптых скульптур «Асклепій» і «Гіпакрат», 1999
- Помнік музыказнаўцу І. І. Салерцінскаму, 2003
Мемарыяльныя дошкі
[правіць | правіць зыходнік]- Заіру Азгуру, 1997
- Васілю Быкаву, 2008
Медалі
[правіць | правіць зыходнік]- Якуб Колас, 1992, бронза
- Янка Купала, 1992, бронза
- Сяргей Палуян, 1990, сілумін
- Максім Багдановіч, 1992, сілумін
- Анры Маціс, 1990, сілумін
- Ілля Рэпін, 1994, сілумін
- Мікалай Рэрых, 1989, сілумін
- Дзмітрый Шастаковіч, 2006, сілумін
Персанальныя выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 1994 — «Скульптура медаля», Віцебск
- 1998 — «Выстава Магучых», Віцебск
- 2000 — «Skulpturen», Marklohe, Германія
- 2003 — «Метафізіка формы», Санкт-Пецярбург
- 2007 — «Да 120-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала», Віцебск
- 2009 — «Ад рэалізму да мадэрнізму», Віцебск
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 75-год Віцебскай мастацкай школе. Каталог. — Віцебск, 1994
- Беларускі саюз мастакоў 1938—1998, Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998
- Скульптор Валерий Могучий / Sculptor Valery Moguchy. — Мн., «Медисонт», 2009 (каталог)