Валерый Уладзіміравіч Фокін
Валерый Уладзіміравіч Фокін | |
---|---|
Род дзейнасці | драматург, тэатральны рэжысёр, акцёр, тэатральны педагог, педагог, кінарэжысёр |
Дата нараджэння | 28 лютага 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валерый Уладзіміравіч Фокін (руск.: Вале́рий Влади́мирович Фо́кин; нар. 28 лютага 1946, Масква, СССР) — савецкі і расійскі рэжысёр, акцёр і педагог. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага драматычнага тэатра Расіі (Александрынскага тэатра) з 2003 года.
Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1996). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР ім. Станіслаўскага (1987) і трох Дзяржаўных прэмій РФ (1994, 2000, 2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 лютага 1946 гады ў Маскве. У 1970 годзе скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна (курс Б. Я. Захавы і М. Р. Тэр-Захаравай).
З 1970 па 1985 гады — рэжысёр МДТ «Сучаснік». Паралельна з працай у «Сучасніку» ставіў спектаклі ў іншых маскоўскіх тэатрах: «Вечары на хутары каля Дзіканькі» паводле Гогаля (ЦДТ, 1976), «З вясной я вярнуся да цябе» А. М. Казанцава (студыя А. П. Табакова, 1978). З 1985 па 1991 год узначальваў Маскоўскі драматычны тэатр імя М. Н. Ярмолавай.
У 1991 годзе стаў мастацкім кіраўніком і генэральным дырэктарам Творчага цэнтру ім. Ус. Меерхольда, з верасня 2011 года з’яўляецца Прэзідэнтам ЦІМ.
З 2003 года — мастацкі кіраўнік Александрынскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу.
Ставіў спектаклі ў Польшчы, Венгрыі, Германіі, Швейцарыі, Фінляндыі, ЗША.
Са студзеня 2012 г. сябра «Народнага штаба» (па Маскве) кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна. 6 лютага 2012 года быў афіцыйна зарэгістраваны як давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты РФ і дзейнага прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна.
11 сакавіка 2014 г. падпісаў зварот дзеячаў культуры Расійскай Федэрацыі ў падтрымку палітыкі прэзідэнта РФ У. У. Пуціна ва Украіне і ў Крыме.
- Асобы
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»