Валерыя Іванаўна Круткене
Валерыя Іванаўна Круткене | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2016 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Валерыя Іванаўна Круткене (нар. 5 кастрычніка 1938, г. Смаленск, РСФСР — 2016[1]) — беларускі архітэктар і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1962 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ. Пасля вучобы размеркаваная ў праектны інстытут «Мінскпраект», дзе ў 1962—1973 гадах працавала на пасадах архітэктара, старэйшага архітэктара, кіраўніка групы. З 1973 года перайшла на выкладчыцкую працу ў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Выкладчык спецыяльных дысцыплін вышэйшай катэгорыі, старшыня прадметнай камісіі па спецыяльнасці «Архітэктура»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы мікрараёнаў па вул. Крапоткіна, Вялікае Сціклева (1967—1968), Курасоўшчына-1, 12-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі крамамі, аптэкай па праспекце Пушкіна (1973) у Мінску[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Прымала актыўны ўдзел у складанні навучальных планаў па спецыяльнасці «Архітэктура», аўтар тыпавой навучальнай праграмы «Архітэктурнае праектаванне» для сярэдняй спецыяльнай адукацыі[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана сярэбраным медалём ВДНГ СССР як кіраўнік студэнцкіх работ, прадстаўленых у 1979 на выстаўку, знакам «За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі» (1985), юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (2005), Ганаровай граматай Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (1991), Ганаровай граматай Мінгарвыканкама (1996), Ганаровай граматай БРК прафсаюза працаўнікоў адукацыі (2001), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012)[2].
Зноскі
- ↑ MEMORIUM
- ↑ а б в Круткене Валерия Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Круткене Валерия Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Круткене Валерия Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Круткене Валерия Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя