Валянціна Іванаўна Качан
Валянціна Іванаўна Качан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 кастрычніка 1951[1] (73 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Валянціна Іванаўна Качан (нар. 16 кастрычніка 1951, Смаленск РСФСР) — беларускі ўрач і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (санітарны ўрач), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці знешняя палітыка і дыпламатыя.
Працавала ўрачом-лабарантам, загадчыкам лабараторыі Пінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, намеснікам галоўнага ўрача Пінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Брэсцкай вобласці.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь — намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакамі «Выдатнік аховы здароўяРэспублікі Беларусь», «За мужнасць і любоў да Айчыны» Міжнароднага грамадскага фонду імя палкаводца Г. К. Жукава[3].
Зноскі
- ↑ а б в г http://house.gov.by/index.php/,1172,4307,,,0,,,0.html
- ↑ КАЧАН ВАЛЕНТИНА ИВАНОВНА Архівавана 20 лютага 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Эпідэміёлагі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі