Вопь
Вопь | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 158 км |
Басейн | 3 300 км² |
Расход вады | 22 м³/с (у вусце) |
Вадацёк | |
Выток | Смаленскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | в. Клешніна (Холм-Жыркоўскі раён) |
• Каардынаты | 55°36′03″ пн. ш. 33°15′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Месцазнаходжанне | в. Салаўёва (Кардымаўскі раён) |
• Каардынаты | 54°55′38″ пн. ш. 32°44′07″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Смаленская вобласць |
Код у ДВР | 04010000212105000007710 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вопь — рака ў Смаленскай вобласці Расіі, правы прыток Дняпра.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Вопь балцкага паходжання[1]. Узыходзіць да *Up- (або *Ap-), якія звязаныя з літоўскім upė, прускім api «рака».
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі аналагі — назвы прытока Акі ракі Упа, сожскай рэчкі Упіна (*Up-in-). Далей літоўскія рачныя назвы тыпу Upė, Upis, Upius, Upalė, Upėsė, Upyna, Upita[2].
Да індаеўрапейскага *ab- «рака, плынь», ад якога таксама прускае api «рака»[3]. «Звонкія» варыянты *ab- і *ub- захаваліся толькі ў гідраніміі: у назвах дзвінскай ракі Обаль (*Ab-,-l-), возера Абстэрна (*Ab-, -st-, -rn-), прыпяцкай ракі Убарць (*Ub-, -rt-), дзесенскай ракі Убедзь (*Ub-, -d-).
Прыток Вопі рака з аднакарэннай назвай Опісна, як і прыток Упы рака Уперта (*Uperta), паказваюць, як утвараліся вытворныя назвы — з дапамогай пашыральнікаў (-sn-, -rt-). Такі спосаб утварэння вытворных назоўнікаў вядомы ў літоўскай мове: upė «рака» — upėsnis, upėsnas «рачулка; месца ўтоку ракі ў возера; поле, па якім працякае рака». Перакладам вытворных назваў *Упесна і Уперта з’яўляецца назва іншага прытоку Упы ракі Упская.
Для называння рэк у балцкай гідраніміі выкарыстоўвалася і «крынічная» аснова Ak-, ад якой утвораная назва Акі[4], у якую Упа ўцякае, а таксама двухасноўныя назвы тыпу Іслач, Нарач[5]. У яцвягаў з гэтай жа мэтай выкарыстоўвалася аснова *udā «вада, рака», як у двухасноўных гідронімах тыпу Ясельда, Грыўда.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 158 км, плошча вадазбору 3300 км². Працякае ў межах Смаленскага ўзвышша: у вярхоўях сярод балот, ніжэй — па шырокай даліне, пакрытай негустымі лясамі або лугамі, часткова забалочанымі. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці каля 22 м³/сек. Увесну сплаў лесу. На Вопі — горад Ярцава.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 354—355.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 156—157.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |