Вялікадолецкі сельсавет
Вялікадолецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ушацкі раён |
Уключае | 35 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Дольцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 924 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Вялікадо́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вялікія Дольцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Весніцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: Адворыца, Афераўшчына, Бабовішча, Башоўка, Весніцк, Глінішча, Дубінец, Заляддзе, Зарубаўшчына, Капцы, Касары, Лясіны, Мазуліна, Рагазіна, Садкі, Стараселле і Чырвоная Горка)[1]. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Заазерскага сельсавета перададзена вёска Вострава[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Ушацкага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў (Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі), якія былі перададзены ў склад Ушацкага раёна пад час яго аднаўлення 30 ліпеня 1966 года[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вялікадолецкага сельсавета 44 населеныя пункты[4]. 29 снежня 2009 года скасаваны вёскі Есяновікі і Зарубаўшчына[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1459 чалавек[6], з іх 97,5 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,3 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 924 чалавекі[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Ушачского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 143 Об упразднении населенных пунктов Есеновики и Зарубовщина Ушачского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.