(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Віктар Амадэй II — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Віктар Амадэй II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Амадэй II
Vittorio Amedeo II
Сцяг1-ы Кароль П’емонта і Сардзініі
1720 — 1730
Папярэднік Новы тытул
Пераемнік Карл Эмануіл III
Сцяг Кароль Сіцыліі
1713 — 1720
Папярэднік Філіп V
Пераемнік Карл VI
Сцяг Герцаг Савойскі
1675 — 1720
Папярэднік Карл-Эмануіл II
Пераемнік Ён жа сам, як Кароль П’емонта і Сардзініі

Нараджэнне 14 мая 1666(1666-05-14)[1][2][…]
Смерць 31 кастрычніка 1732(1732-10-31)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Савойскі дом
Бацька Карл Эмануіл II[d]
Маці Marie Jeanne of Savoy[d]
Жонка Anne Marie d'Orléans[d][4][5] і Anna Canalis di Cumiana[d][5][4]
Дзеці Марыя Адэлаіда Савойская[d], Марыя Луіза Савойская, Maria Vittoria of Savoy[d], Victor Amadeus, Prince of Piedmont[d], Карл Эмануіл III, Vittorio Francesco, Marquis of Susa[d], Maria Anna di Savoia, Principessa di Savoia[d][6] і Emanuele Filiberto di Savoia, Duc de Chablais[d][6]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітыка[7], кіраванне[7] і ваенная справа[7]
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генералісімус
Узнагароды
Сайт savoia.blastness.com/umb…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Амадэй II (італ.: Vittorio Amedeo II; 14 мая 1666 — 31 кастрычніка 1732) — герцаг Савойскі ў 16751730 гадах, кароль Сіцыліі ў 17131720 гадах, кароль Сардзінскага каралеўства ў 17201730 гадах. Сын Карла Эмануіла II.

Шлюб з Ганнай Марыяй Арлеанскай, пляменніцай Людовіка XIV уцягнуў яго ў залежнасць ад Францыі. У 1690 годзе далучыўся да антыфранцузскай Аўгсбургскай лізе; у 1696 годзе, не дамогшыся ад Іспаніі перадачы яму, як саюзніку, Ламбардыі, заключыў з Францыяй мірны дагавор у Турыне (пацверджаны Рысвікскім дагаворам 1697).

У вайне за іспанскую спадчыну спачатку выступаў саюзнікам Францыі і выдаў сваю дачку за французскага прэтэндэнта на іспанскі трон Філіпа V, але ў 1703 годзе перайшоў у лагер праціўнікаў Францыі, якая не згаджалася на перадачу яму Ламбардыі.

Паводле Утрэхцкага мірнага дагавора (1713) атрымаў востраў Сіцылію, Ніцу і тытул караля.

Па выніках Вайны чацвярнога саюза быў вымушаны саступіць Сіцылію Аўстрыі, атрымаўшы наўзамен востраў Сардзінію, і ўтварыў разам з П’емонтам, Ніцай і Савояй новае Сардзінскае каралеўства.

Ва ўнутранай палітыцы праводзіў курс асветнага абсалютызму. У 1730 годзе адрокся ад прастола на карысць сына Карла Эмануіла III. У 1731 годзе здзейсніў беспаспяховую спробу вярнуць сабе ўладу. Быў схоплены сынам і памёр у няволі.

Заснавальнік Турынскага ўніверсітэта.

Сям’я і дзеці

[правіць | правіць зыходнік]

У Шамберы, 6 мая 1684, Віктар Амадэй II ажаніўся з Ганнай Марыяй Арлеанскай, дачкой Філіпа Арлеанскага і Генрыэты Сцюарт. Дзеці:

Ужо быўшы ўдаўцом, ён жэніцца марганатычна, 2 жніўня 1730 года ў Турыне на Ганне Каналіс дзі Куміяна (1679—1769), пасля маркізе Спінья. Дзяцей у іх не было.

Таксама на працягу больш чым дзесяці гадоў у Віктара Амедэя была сувязь з маладой Жаннай Жэнеўевай (1670—1736) дачкой Луі Шарля д’Альбер герцага дэ Люін, унучкай знакамітай герцагіні дэ Шэўрэз. Два дзіцяці былі ўзаконены і тытулаваны 14 мая 1701:

  • Віктар Франсуа (1694—1762), маркіз дэ Сюз.
  • Марыя-Ганна-Францыска-Вікторыя (1690—1766), мадэмуазель дэ Сюз, у 1714 ажанілася з Віктарам Амадэем Савойскім (1690—1741), з’яўлялася бабуляй прынцэсы дэ Ламбаль.

Зноскі

  1. а б Victor Amadeus II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Vittorio Amedeo di Savoia // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 12 снежня 2023.
  4. а б Kindred Britain
  5. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage
  7. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.