(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Віктар Антонавіч Шалкевіч — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Віктар Антонавіч Шалкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Шалкевіч)
Віктар Антонавіч Шалкевіч
Віктар Шалкевіч.
Віктар Шалкевіч.
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Віктар Антонавіч Шалкевіч
Дата нараджэння 9 лютага 1959(1959-02-09) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, пісьменнік, акцёр, кінаакцёр, аўтар песень
Гады актыўнасці 1980-па сённяшні дзень
Інструменты гітара і вакал
Жанры Бардаўская песня
Псеўданімы Валенцы Едвабкевіч
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР ордэн Усмешкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч (нар. 9 лютага 1959(1959-02-09), Поразава, Гродзенская вобласць) — беларускі бард, акцёр, паэт і шоумэн. Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў.

Скончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.[1] Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы.

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.

  • «Плач перапёлкі» (у ролі каменданта Гуфельда)
  • «Атрад»
  • «Слёзы блуднага сына» (галоўная роля)
  • «Салодкі яд кахання» (галоўная роля)[3]
  • «Тутэйшыя» (у ролі вулічнага музыкі)
  • Блюз вясна (2009, кніга вершаў і песняў)
  • Requiem па непатрэбных рэчах (2011, зборнік эсэ)
  • Мястэчка G… …і ваколіцы… (2012)

Жанаты. Мае дачку.

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Зноскі