Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Лявон Баршчэўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 ліпеня 1961 (63 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | Валянцін Рыгоравіч Вячорка | ||||||
Дзеці | Радаслава, Ружана, Франак | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | філалогія[1], палітыка[1] і журналістыка[1] | ||||||
Узнагароды |
прэмія Інстытута даследавання таталітарных рэжымаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека[d] (2017) Медаль Францыска Скарыны[d] |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валянці́н Рыго́равіч Вячо́рка, вядомы таксама як Вінцу́к Вячо́рка (нар. 7 ліпеня 1961, Брэст) — беларускі мовазнаўца, палітык, выкладчык, журналіст. Старшыня Партыі БНФ (1999—2007).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 ліпеня 1961 года ў Брэсце.[2][3] Бацька быў памочнікам Першага сакратара Камуністычнай партыі Беларусі Пятра Машэрава, затым — намеснікам старшыні Дзяржплана БССР.
З 1975 года жыве ў Мінску. Яшчэ падчас вучобы ў школе ў яго заўважылі праявы вальнадумства. У 1983 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці беларуская і руская мова і літаратура, у 1986 годзе аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1988 года — журналіст, з 1990 года — выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя, з 1 студзеня 1991 года — супрацоўнік, потым намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына». Няўдала балатаваўся ў Вярхоўны Савет XII і XIII скліканняў.
Адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў моладзевых груп і арганізацый «Майстроўня» (1979—1984), «Талака» (1986—1989), Канфедэрацыі беларускіх маладзёжных аб’яднанняў (1988—1989). У 1979—1985 гг. браў удзел у дзейнасці самвыдавецкай суполкі «Беларуская Талеранцыйная Грамада». У 1985 г. быў адным з заснавальнікаў Клуба імя Уладзіміра Караткевіча. У 1986—1990 гг. уваходзіў у групу «Незалежнасць». У 1986—1987 гадах разам з Сяргеем Дубаўцом і Алесем Бяляцкім выдаваў самвыдавецкі часопіс «Бурачок», які выклікаў пільную ўвагу КДБ. З 1990 па 1993 уваходзіў у склад рэдакцыі «Навін БНФ „Адраджэньне“».
З 1979 года актыўна ўдзельнічае ў нацыянальна-дэмакратычным руху Беларусі, неаднаразова арыштоўваўся і штрафаваўся за ўдзел у масавых грамадскіх акцыях. 13 чэрвеня 1984 года ён быў затрыманы за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць зносу будынка тэатра 19 стагоддзя ў Мінску ў раёне кансерваторыі[4]. Супраць Вінцука Вячоркі была распачата крымінальная справа ў сувязі з падзеямі 25 сакавіка 1996 г., калі было разагнана святочнае шэсце ў гонар Дня Волі. В. Вячорка быў абвінавачаны ў ціску на супрацоўніка Цэнтральнага райаддзела міліцыі Мінска. Акрамя таго, раніцай 27 красавіка 1996 года, пасля разагнанага напярэдадні «Чарнобыльскага Шляху», Вінцука Вячорку затрымала міліцыя ў двары дома, дзе ён жыў. Чацвёра сутак палітык правёў пад арыштам і быў вызвалены толькі таму, што адразу ж пачаў галадоўку пратэсту. Крымінальная справа супраць В. Вячоркі была спынена толькі праз паўтара года.
Адзін з заснавальнікаў БНФ (член Аргкамітэта, 1988), узначальваў Камісію праграмных дакументаў, член Сойма. Намеснік старшыні БНФ (1995—1999), старшыня БНФ «Адраджэнне» і партыі БНФ (1999—2007). Адзін з аўтараў тэксту праграмы БНФ. Стваральнік і кіраўнік няўрадавай грамадскай арганізацыі асветніцкай скіраванасці — Цэнтра «Супольнасць» (з 1995). Старшыня працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Беларусі (1999—2000). Падчас кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі 2006 года быў даверанай асобай адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. 8 сакавіка 2006 года В. Вячорка, як давераная асоба А. Мілінкевіча, у адным з раёнаў Мінска ўдзельнічаў у сустрэчы апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты з выбаршчыкамі. Праваахоўныя органы расцанілі гэтую сустрэчу як несанкцыянаваны мітынг. В. Вячорка быў прызнаны адным з арганізатараў і актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу і асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту[5].
17 снежня 2005 перавыбраны старшынёй Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання «Беларускі народныя фронт „Адраджэнне“». Намеснікамі кіраўніка партыі абраныя Аляксей Янукевіч, Юрый Хадыка, Віктар Івашкевіч, Алесь Міхалевіч. У снежні 2007 на 9 з’ездзе Партыі БНФ кіраўніком партыі абраны Лявон Баршчэўскі. На з’ездзе Партыі БНФ 9 снежня 2007 года абраныя намеснікі старшыні партыі. Першым намеснікам, кіраўніком камісіі па міжнароднай дзейнасці абраны Вінцук Вячорка. За яго кандыдатуру прагаласавалі 173 дэлегаты з’езда з 237.
З мая 2007 года — сустаршыня Палітычнага савета аб’яднаных дэмакратычных сіл, адказвае за інфармацыйна-мабілізацыйную працу і міжнародныя адносіны.
В. Вячорка спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2008 г. Але выбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі[6].
Выступае ў беларускім і замежным перыядычным друку па грамадска-палітычных пытаннях.
Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета па 43-й Мірашнічэнкаўскай акрузе на выбарах дэпутатаў Мінскага гарсавета 26-га склікання у 2010 годзе[7]. З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[8].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Удавец, трое дзяцей — Радаслава, Ружана і Францішак.
У мовазнаўстве
[правіць | правіць зыходнік]Як мовазнаўца вывучаў мову выданняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаванне беларускага класічнага правапісу (тарашкевіцы), укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных устаноў. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сімволіку.[9][10][11]
У 2016 г. Вінцук Вячорка выпусціў кнігу навукова-папулярных нарысаў пра адметнасці беларускай мовы. Прэзентацыя выдання «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам» адбылася 19 мая 2016 года ў мінскай галерэі «Ў»[12]. У кнізе сабраны нарысы пра беларускую мову, пісаныя для Радыё Свабода у 2014—2016 гг[13].
7 жніўня 2017 Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Баранавічах кнігу «Не смяшыце мае прыназоўнікі»[14]. Аўтар расказвае, як пісьменна гаварыць па-беларуску[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[15].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Кароткая граматыка літоўскай мовы / В. Р. Вячорка; [пад агул. рэд. Л. Баршчэўскага]. — Мн.: Радыёла-плюс, 2010. — 113, [1] с. — (Беларускія ЕўраГраматыкі). — ISBN 978-985-448-091-6.
- Вінцук Вячорка. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам (бел.). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. — 352 с. — (Бібліятэка Свабоды, XXI стагоддзе). — ISBN 978-0-929849-79-9.
- Вінцук Вячорка. Не сьмяшыце мае прыназоўнікі (бел.). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2017. — 316 с. — (Бібліятэка Свабоды, XXI стагоддзе). — ISBN 978-0-929849-84-3.
- Вінцук Вячорка. Пра герб і сцяг / Мастацкі рэдактар: Пятро Драчоў. — Мінск: Беларусь, 1993. — 20 с. — 90 000 экз. — ISBN 5-338-01080-1.
- «Выбраныя вершы». Т. Вянцлава. Пераклад. (З А. Хадановічам, А. Разанавым, А. Мінкіным, Л. Баршчэўскім), Мн.: Зміцер Колас, 2019. ISBN 978-985-23-0053-7.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Вінцук Вячорка Асноўныя графіка-арфаграфічныя асаблівасці мовы перыёдыкі Заходняй Беларусі (1920—1939)Беларуская лінгвістыка. — 1986. — № 29. — С. 32—39. — ISSN 0320-7552. //
- Вінцук Вячорка Асаблівасці лексічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы Заходняй БеларусіБеларуская лінгвістыка. — 1986. — № 30. — С. 50—54. — ISSN 0320-7552. //
- Вінцук Вячорка «Кроў лягла чырвонай паласой»З гісторыяй на «Вы» : Публіцыстычныя артыкулы. — Мінск: Беларусь, 1991. — С. 369. //
- Вінцук Вячорка Правапіс — люстэрка гісторыіСпадчына. — 1991. — № 4. — С. 2—10. — ISSN 0236-1019. //
- Вінцук Вячорка Правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыіСпадчына. — 1995. — № 5. — С. 247—288. — ISSN 0236-1019. //
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Вечерко Винцук — Электронная Энцыкляпэдыя slounik.org Архівавана 31 сакавіка 2022.
- ↑ Вячорка Вінцук . Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 5 лютага 2022. — Грамадскі вэб-архіў Вытокі
- ↑ Вінцук Вячорка — palitviazni.info . Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2015. Праверана 10 кастрычніка 2017.
- ↑ Доверенное лицо единого кандидата в президенты Белоруссии получил 15 суток ареста за встречу с избирателями . Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2022. Праверана 10 кастрычніка 2017.
- ↑ Апазіцыя лічыць адмову ў рэгістрацыі кандыдатаў палітычным рашэннем Архівавана 20 ліпеня 2021.
- ↑ Вінцук Вячорка будзе абскарджваць вынікі галасавання па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета Архівавана 17 мая 2021.
- ↑ Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў . СПБ (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ Вінцук Вячорка - Пра аўтара РС - Радыё Свабода || Радио Свобода . www.svaboda.org. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ Вінцук Вячорка | Беларуская Палічка . knihi.com. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ Вінцук Вячорка — биография, книги, отзывы, цитаты . www.livelib.ru. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ Вінцук Вячорка прэзентаваў кнігу нарысаў пра адметнасці беларускай мовы . Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 26 мая 2022.
- ↑ а б Усе кнігі Бібліятэкі Свабоды Архівавана 20 мая 2022.
- ↑ Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Баранавічах кнігу «Не смяшыце мае прыназоўнікі» Архівавана 26 мая 2022.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 Архівавана 19 красавіка 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячорка Винцук // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
- Вечёрка Винцук // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
- Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Члены Партыі БНФ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Талакі
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Палітыкі Беларусі
- Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
- Палітвязні Беларусі
- Філолагі Беларусі
- Дысідэнты Беларусі
- Папулярызатары навукі