Вінцэнты Балзукевіч
Выгляд
Вінцэнт Балзукевіч | |
---|---|
польск.: Wincenty Bałzukiewicz | |
Імя пры нараджэнні | літ.: Vincentas Balzukevičius |
Дата нараджэння | 1835 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1907 |
Месца смерці | |
Падданства | |
Дзеці | Юзаф Балзукевіч, Баляслаў Балзукевіч і Луцыя Балзукевіч |
Род дзейнасці | скульптар |
Вінцэнты Балзукевіч (польск.: Wincenty Bałzukiewicz, літ.: Vincentas Balzukevičius, 1835, Вяркяй — 1907, Вільня) — скульптар, заснавальнік мастацкай дынастыі. Бацька мастакоў Юзафа, Баляслава і Луцыі Балзукевічаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у Літве і Беларусі. Быў скульптарам-самавукам і працаваў як рамеснік у драўлянай сакральнай скульптуры, аздабляючы касцёлы Беларусі і Літвы творамі рэлігійнай тэматыкі:
- Анёл Захавальнік. Капэла Святой Ганны ў касцёле Святых Янаў (Вільнюс).
- Святы Георгій. Капэла Святой Ганны ў касцёле Святых Янаў (Вільнюс).
- Хрыстос, які нясе крыж. Касцёл Святога Рафала (Вільнюс).
- Св. Яцэк. Касцёл святых Якуба і Філіпа (Вільнюс).
- Маці Божая (Каўнас).
- Марыя Магдалена (Каўнас).
- Укрыжаванне (Лынтупы, Беларусь).