Віцебска-Аршанская наступальная аперацыя
Віцебска-Аршанская наступальная аперацыя — наступальная аперацыя войскаў 1-га Беларускага (генерал арміі І. Х. Баграмян) і 3-га Прыбалтыйскага (генерал-палкоўнік, з 26 чэрвеня генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі) франтоў, праведзеная 23—28 чэрвеня 1944 года ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 года («Аперацыя Баграціён») падчас Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе аперацыі 26 чэрвеня 1944 года быў вызвалены Віцебск.
Мэтай аперацыі з'яўляўся разгром войскаў левага крыла групы армій «Цэнтр» (віцебскую, лепельскую і аршанскую групоўкі), авалоданне раёнам гарадоў Лепель і Чашнікі, і выхад да ракі Бярэзіна.
У аперацыі прымалі ўдзел:
- 6-я гвардзейская армія (І. М. Чысцякоў),
- 43-я Армія (А. П. Белабародаў),
- 39-я армія (І. І. Люднікаў),
- 5-я армія (М. І. Крылоў),
- 11-я гвардзейская армія (К. М. Галіцкі),
- 31-я армія (В. В. Глаголеў),
- 5-я гвардзейская танкавая армія (П. А. Ротмістраў),
- 1-ы танкавы корпус (В. В. Буткоў),
- 3-я паветраная армія (Н. Ф. Папівін),
- 1-я паветраная армія (М. М. Громаў).
Каардынаваў дзеянні франтоў Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі. Рэгулярныя войскі ўзаемадзейнічалі з партызанамі.
У выніку аперацыі было разгромлена левае крыло групы армій «Цэнтр», савецкія войскі прасунуліся на 80—150 км і былі створаны ўмовы для наступлення ў напрамку Мінска і Прыбалтыкі.
За поспехі і гераізм у ходзе Віцебскай аперацыі Фёдар Цімафеевіч Блахін, Мікалай Барысавіч Барысаў, Аляксей Іванавіч Беспятаў, Юрый Васільевіч Смірноў і Сяргей Дзмітрыевіч Барадулін ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Ля ўезду на мост, выратаваны старэйшым сяржантам Блахіным, усталявана мемарыяльная дошка з надпісам, які ўвекавечвае яго подзвіг. Ф. Ц. Блахін з'яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Віцебска.
За прарыў Віцебскага ўмацаванана раёна і вызваленне Віцебска ў адпаведнасці з загадамі ВГК ад 2 і 10 ліпеня 1944 г. найменне «Віцебскіх» атрымалі 62 [1] злучэнні і часткі 39-й, 43-й і 1-й паветранай армій 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў.
41 частцы і злучэнню Савецкай Арміі прысвоены ганаровыя найменні «Аршанскіх».
Зноскі
- ↑ Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (Гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с. — 5 000 экз. — ISBN 85-11-0246-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікая Айчынная вайна 1941—1945. / Гл. рэд. М. М. Казлоў. Рэдкал.: Ю. Я. Барабаш, П. А. Жылін, У. І. лін і інш — М., "Савецкая энцыклапедыя, 1985. — 832 с., іл. — 500 000 экз.
- Віцебск: Энцыклапедычны даведнік. / Гл. рэдактар І. П. Шамякін. — Мн.: БелСЭ ім. П. Броўкі, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў І інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4)
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.