(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Гарлем — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Гарлем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарлем, скрыжаванне 135-й вуліцы і 7-й авеню.

Гарлем (англ.: Harlem) — раён у паўночнай частцы нью-ёркскай акругі Манхэтэн, традыцыйна лічыцца афраамерыканскім сектарам горада, а таксама радзімай гангстэраў і апорай развіцця афраамерыканскіх крымінальных груповак.

Першае еўрапейскае паселішча на месцы цяперашняга Гарлема з'явілася ў 1637 годзе. Першыя гады свайго існавання яно падвяргалася набегам мясцовага індзейскага племя ленапэ, што вымусіла многіх першых перасяленцаў пакінуць гэтыя месцы. Тым не менш, гэтаму паселішчу ўдалося выжыць і з 1658 яно стала вядома як Новы Гарлем, атрымаўшы назву ў гонар квітнеючага ў тыя часы галандскага горада Утрэхт.

З 1880 года ў Гарлеме пачалі сяліцца кампактныя групы цёмнаскурых гараджан, у першую чаргу, у раёне 125-й і 130-й вуліц. Масавы прыток афраамерыканскага насельніцтва ў Гарлем пачаўся ў 1904 годзе дзякуючы дзейнасці афраамерыканскага рыэлтара Філіпа Пэйтана. Да 1930 раён зрабіўся пераважна афраамерыканскім.

Нягледзячы на блізкасць ад небаскробаў Манхэтэна, у Гарлеме ў асноўным трох-шасціпавярховыя дамы. Пераважны тут архітэктурны стыль, як і ў многіх месцах Нью-Ёрка, у тым ліку ў Брукліне, нагадвае галандскія, англійскія і іншыя еўрапейскія традыцыі. Дамы ў гэтым стылі трапляюцца ў асноўным на "стрыт" - вуліцах, не загружаных транспартам. У Гарлеме можна сустрэць і ўзоры віктарыянскай архітэктуры.

  • «The Making of Harlem», James Weldon Johnson, The Survey Graphic, March 1925
  • WPA Guide to New York City 1939
  • Francis A. J. Ianni, Black Mafia: Ethnic Succession in Organized Crime
  • «244,000 Native Sons», LOOK Magazine, May 21, 1940, p. 8+
  • «Harlem: The Making of a Ghetto. Negro New York, 1890—1930». Gilbert Osofsky, 1963
  • TIME Magaine, vol. 84, No.5, July 31, 1964. «Harlem: No Place Like Home»
  • Newsweek, August 3, 1964,. «Harlem: Hatred in the Streets»
  • McCord C and HP Freeman. «Excess Mortality in Harlem.» New England Journal of Medicine 322(1990):173-177
  • «Crack’s Decline: Some Surprises from U.S. Cities», National Institute of Justice Research in Brief, July 1997
  • «How New York Cut Crime», Reform Magazine, Autumn 2002 p. 11
  • The Economic Redevelopment of Harlem, PhD Thesis of Eldad Gothelf, submitted to Columbia University in May 2004