Глеб Паўлавіч Глебаў
Глеб Глебаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Глеб Паўлавіч Сарокін |
Дата нараджэння | 29 красавіка (11 мая) 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1967[2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Дзеці | Вольга Глебаўна Глебава[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, палітык |
Псеўданімы | Глебаў |
Тэатр | БелАДТ імя Я. Купалы |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0322378 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глеб Глебаў, сапр.: Глеб Паўлавіч Сарокін (11 мая 1899, Вазнэсэнск, Елісаветградскі павет, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 3 сакавіка 1967) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі 29 красавіка (11 мая) 1899 года ў Вазнясенску (цяпер Мікалаеўскай вобласці Украіны) (па іншых крыніцах — у Васкрасенску Маскоўскай губерні) у сям’і чыгуначнага служачага.
У 1920 годзе скончыў Бендэрскую мужчынскую гімназію. У 1920—1921 гадах вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце.
У 1921—1923 гадах — артыст Адэскага калектыву рускай драмы (цяпер Адэскі акадэмічны рускі драматычны тэатр ), у 1924—1925 гадах — артыст Мікалаеўскага тэатра рускай драмы (цяпер Мікалаеўскі акадэмічны мастацкі рускі драматычны тэатр ), у 1925—1926 гадах — артыст Вазнясенскага рускага драматычнага тэатра.
З 1926 года — акцёр 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы[3], (у 1941—1947 гадах — мастацкі кіраўнік).
У 1943 годзе ўзначальваў франтавую брыгаду тэатра[3].
Працаваў на радыё.
Дэпутат ВС СССР 6 склікання (1962—1966).
Г. Глебаў памёр 3 сакавіка 1967 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выбітны майстар камедыі. Высокае майстэрства пераўвасаблення, народнасць, якрасць знешняга малюнка ролі, пластычнасць, выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў уласцівы яго творчасці[3].
Творчасць акцёра характарызавалася глыбокай псіхалагічнай глыбінёй, натуральнасцю, тонкім гумарам. Вызначаўся ў камедыйных ролях (Пустарэвіч ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Туляга ў «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы[3]).
Глеб Глебаў стварыў высокамастацкія класічныя вобразы: Чугуноў, Маргарытаў, Мамаеў («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Астроўскага), Гарпагон («Скупым » Мальера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў » Р. Б. Шэрыдана).
Здымаўся ў кіно, выступаў як акцёр на радыё[3].
Театральные працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1932 — «Бацькаўшчына» К. Чорнага — Няміра
- 1937 — «Скупым » Мальера — Гарпагон
- 1938 — «Партызаны» К. Крапівы — Халімон
- 1939 — «Пагібель воўка» Э. Л. Самуйлёнка — Харкевіч
- 1939 — «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы — Туляга[4]
- 1944 — «Паўлінцы» Я. Купалы — Пустарэвіч
- 1947 — «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона — Кропля[5] (першы выканаўца)
- 1950 — «Калінавы гай» Аляксандр Еўдакімавіч Карняйчук — Раманюк
- 1954 — «Выбачайце, калі ласка!» А. Я. Макаёнка — Гарошка
- 1959 — «Каб людзі не журыліся» А. Я. Макаёнка — Самасееў
- «Дзень цудоўных падманаў » Р. Б. Шэрыдана — Мендоза
- «Людзі на балоце» па І. Мележу — Глушак
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1949 — Канстанцін Заслонаў — Антон Пятровіч Кропля
- 1952 — Паўлінка (фільм-спектакль) (тэлеспектакль) — Пустарэвіч
- 1953 — Спяваюць жаўрукі — Сымон Верас
- 1954 — Хто смяецца апошнім — Мікіта Сямёнавіч Туляга
- 1955 — Зялёныя агні — Каліна
- 1955 — Несцерка — анціквар
- 1955 — Пасеялі дзяўчаты лён — аграном
- 1956 — Міколка-паравоз — гарадскі галава
- 1957 — Нашы суседзі — Іван Кандратавіч Шпакоўскі
- 1957 — Палеская легенда — пан Антоній
- 1959 — Людзі на мосце — Пётр Савельевіч Паромаў
- 1959 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам — суддзя Дзям’ян Дзям’янавіч
- 1959 — Строгая жанчына — Спірыдон Жылінка
- 1960 — Хлеб і ружы — Ферапонт Ціўноў
- 1960 — Першыя выпрабаванні — дзяк
- 1962 — Вуліца малодшага сына — падпольшчык
- 1963 — Не плач, Аленка (караткаметражны)
- 1964 — Масква — Генуя — нэпман
- 1964 — Адзінота — Фрол Баеў
- 1966 — Усходні калідор — падпольшчык Зязюля
- 1967 — Запомнім гэты дзень — барадаты селянін
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Народны артыст Беларускай ССР (1940)
- Народны артыст СССР (1948)
- Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за вялікія дасягненні ў галіне тэатральна-драматычнага мастацтва
- Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за выкананне ролі Кроплі ў спектаклі «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона
- Два ордэны Леніна (1940, 1955)
- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1948)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е Глебов Глеб Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150. — 737 с.
- ↑ Дзяржаўная прэмія СССР 1941 года
- ↑ Дзяржаўная прэмія СССР 1948 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дуніна С., Г. П. Глебов. — М.; Л., 1949
- Стэльмах У. М., Народны артыст СССР Г. П. Глебаў. — Мн., 1954
- Красінскі А. В., Беларускія акцёры ў кіно. — Мн., 1973
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Глеб Паўлавіч Глебаў
- Біяграфія на сайце kino-teatr.ru (руск.)
- Нарадзіліся 11 мая
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Елісаветградскім павеце
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Адэскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Украіны
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Артыстычныя псеўданімы
- Постаці Адэскага рускага драматычнага тэатра імя А. Іванова
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Асобы на манетах