Гунванфу
Славутасць | |
Гунванфу | |
---|---|
39°56′12″ пн. ш. 116°22′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | pgm.org.cn |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гунванфу (кіт.
Гісторыя Гунванфу
[правіць | правіць зыходнік]Палац быў пабудаваны ў 1776 годзе для знакамітага фаварыта імператара Цяньлуна (Дынастыя Цын) — усёмагутнага Хэшэня. Гэта быў самы буйны княскі палац таго часу, па сваім маштабе ён саступаў толькі імператарскаму палацу Гугун. Агульная плошча комплексу — 60 тысяч м². На яго тэрыторыі размешчана больш за 30 архітэктурных ансамбляў, выкананых у розных стылях.
Пасля смерці першага ўладальніка палаца яго заступніка-імператара абвінавацілі ў карупцыі і казнакрадстве, палац быў канфіскаваны і перайшоў да Айсіньгёро Юнліня, які насіў тытул «удзельны князь Цын» (庆郡
У 1982 годзе Гунванфу быў уключаны ў рэестр дзяржаўнай культурнай спадчыны Кітая.
У 1996 годзе для наведвання публікі быў адкрыты парк, а ў 2008 — увесь комплекс.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Гунванфу
-
Сцены вакол палаца
-
Адна з брам Гунванфу
-
Сажалка вакол палаца
Музей
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 было прынята рашэнне аб ператварэнні Гунванфу ў музей княжацкіх палацаў. На той момант у Гунванфу практычна не захаваліся карціны, каліграфічныя працы і іншыя прадметы інтэр’еру з часоў княжацкай рэзідэнцыі. Шмат што было распрададзена за мяжу ў розныя гады, таму для стварэння музея прыйшлося закупляць антыкварныя прадметы. Частка экспанатаў была атрымана ў дар.
Для аднаўлення выгляду палаца былі выкарыстаны захаваныя ў бібліятэцы Політэхнічнага універсітэта Цынхуа матэрыялы і карціны, якія распавядаюць аб планіроўцы рэзідэнцыі Гунванфу. Значная частка гэтых матэрыялаў была складзена вядомым архітэктарам Лян Сычэнам і яго калегамі[1].
Адрэстаўраваны палац быў адкрыты як музей 24 жніўня 2008 года.
Тэатр
[правіць | правіць зыходнік]Будынак тэатра знаходзіцца на адной з трох асноўных восяў планіроўкі комплексу — усходняй. Яго плошча складае 685 м². Будаўнічым матэрыялам паслужыла дрэва.
У паўднёвай частцы будынка размешчаны памост, паміж якім і шырмай з самшыту знаходзіцца сцэна. Сцены і столь пакрытыя роспісам з арнаментам гліцыніі, шырма ўпрыгожана гравюрай, падлога пакрыта квадратнымі пліткамі.
Зала разлічана на 200 месцаў. Тут праходзяць спектаклі Пекінскай оперы , выступленні артыстаў кітайскага цырка і іншыя мерапрыемствы. Падчас спектакляў дзяўчыны ў касцюмах, стылізаваных пад часы дынастыі Цын, падносяць гасцям чай, дэсерты, закускі[2].
Зноскі
- ↑ Резиденция Гунванфу станет первым княжеским дворцом-музеем. . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Театр в резиденции принца Гунциньван (Гунванфу). . Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2008.