(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Дзмітрый Іванавіч Курдзін — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Дзмітрый Іванавіч Курдзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Іванавіч Курдзін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 (13) кастрычніка 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1937(1937-12-12) (38 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт
Мова твораў руская і беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Дзмітрый Іванавіч Курдзін (псеўданімы: А.Сапёлка; Антон Сапёлка; 1 (13) кастрычніка 1899, в. Дзмітрычукі, Каменскі павет, Пензенская губерня, цяпер Каменскі раён, Пензенская вобласць, Расія — 12 снежня 1937, Віцебск, НКУС) — беларускі драматург, паэт.

Вучыўся ў Саратаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1925 годзе. Накіраваны ў Беларусь. Служыў ваенным ветэрынарным урачом у Менску, потым у Віцебску. Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.

Арыштаваны 12 жніўня 1937 года; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт, выступіўшы з вершамі ў перыядычным друку ў 1925 года. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Сапраўдную літаратурную вядомасць К. прынесла п’еса «Міжбур’е», якая ўпершыню была пастаўлена ў 1929 годзе Е. Міровічам у БДТ-1. П’есу з поспехам ставілі тэатры Масквы, Ленінграда, Баку, Смаленска, Ульянаўска, Саратава і інш. У 1932 была пастаўлена яго п’еса «Контратака», у 1934 — «Чалавек вырашае» (БДТ-2). Аўтар п’ес «Азеляненне цэха» (1935) і «Алюр. Тры крыжы».

  • У бліндажы: Апавяданне // ЛіМ. 1934. 6 крас.;
  • Міжбур’е: П’еса. Другі акт // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Т. 2. Мн., 1975.