Дзьюла
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Дзью́ла (венг.: Gyula, рум.: Jula, ням.: Julau, сербск.: Ðula) — горад на паўднёвым усходзе Венгрыі, другі па велічыні горад медзье Бекеш пасля сталіцы — Бекешчабы. Горад займае плошчу 255,80 км², на якой пражывае 32 239 жыхароў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны за 200 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Будапешта і за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Бекешчабы. За 5 кіламетраў на ўсход ад горада праходзіць мяжа з Румыніяй. Найбліжэйшы да Дзьюлы румынскі горад — Арад (50 кіламетраў). Праз горад працякае рака Фехер-Кёрэш (Белы Кёрэш), якая некалькімі кіламетрамі ніжэй Дзьюлы ўпадае ў Кёрэш.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадка пра паселішча датуецца 1313 годам, калі быў заснаваны кляштар, які назваўся па латыні Julamonustr. У 1332 годзе паселішча, якое фарміравалася вакол кляштара атрымала назву Дзьюла. Існуюць дзве версіі паходжання назвы : адна ўзводзіць назву горада да асабістага імя Дзьюла, якое, магчыма, насіў заснавальнік кляштара і паселішча, іншая да назвы аднаго з венгерскіх плямёнаў.
З XV стагоддзя Дзьюла стала цэнтрам камітата Бекеш.
У 1810 годзе ў Дзьюле нарадзіўся знакаміты венгерскі кампазітар Ферэнц Эркель, аўтар дзяржаўнага гімна краіны.
У сярэдзіне XX стагоддзя пасля пачатку выкарыстання тэрмальных вод Паўднёвага Альфёльда ў лячэбных мэтах, Дзьюла стала горадам-курортам. У 1959 годзе тут была адкрыта першая купальня, у 1969 годзе атрымала статус лячэбніцы знакамітая Замкавая купальня. У 1985 годзе Дзьюле быў прысвоены статус курорта-санаторыі Міністэрствам аховы здароўя Венгрыі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Пераважную большасць насельніцтва горада складаюць венгры, найбольш значная нацыянальная меншасць — румыны. Паводле даных перапісу 2001 года 94,2 % насельніцтва Дзьюлы — венгры, 2,3 % — румыны, 1,6 % — немцы, 0,4 % — цыгане і 0,3 % — славакі. Нягледзячы на невялікі працэнт сучаснага румынскага насельніцтва Дзьюла гістарычна была цэнтрам румынскай дыяспары ў Венгрыі. Тут размяшчаюцца некалькі румынскіх грамадскіх і нацыянальна-культурных арганізацый, а таксама рэзідэнцыя праваслаўнага біскупа Венгрыі Румынскай праваслаўнай царквы.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Аўтадарогі вядуць ад Дзьюлы ў бок Бекешчабы і граніцы з Румыніяй. Чыгуначная галінка злучае Дзьюлу з Бекешчабай. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае 3-4 гадзіны.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдневяковая крэпасць
- Замак сям’і графаў Альмашы, акружаны вялікім паркам, у якім размешчана «Замкавая купальня», вада ў якую падаецца з тэрмальных крыніц
- Румынскі праваслаўны сабор (1867)
- Гарадская ратуша
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Імрэ Бродзь — вынаходнік крыптонавай лямпы.
- Ласла Краснахаркаі (нар. 1954) — венгерскі пісьменнік.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзьюла
- ↑ а б Gyula települési választás eredményei
- ↑ а б Gyula települési választás eredményei
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2013. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2013 — KSH, 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2014. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2014 — KSH, 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2019. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2019 — KSH, 2019. Праверана 14 жніўня 2019.
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH. Праверана 16 снежня 2022.
- ↑ A népesség adatai településenként, Population data by settlement — KSH, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.