(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Дзіна Дурбін — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Дзіна Дурбін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіна Дурбін
Deanna Durbin
Студыйная фатаграфія 1940-х гадоў
Імя пры нараджэнні Эдна Мэй Дурбін
Дата нараджэння 4 снежня 1921(1921-12-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 2013(2013-04-17)[2] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Felix Jackson[d]
Прафесія актрыса, музыкант, оперная спявачка, кінаактрыса
Кар’ера 1936—1949
Узнагароды «Оскар» (1938)
IMDb 0002052
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзіна Дурбін (англ.: Deanna Durbin; сапраўднае імя — Эдна Мэй Дурбін; нар. 4 снежня 1921, Вініпег, Канада — 2013) — амерыканская актрыса, зорка Галівуду 1940-х гадоў.

Дзіна Дурбін нарадзілася 4 снежня 1921 ў Канадзе ў горадзе Вініпег (правінцыя Манітоба) у сям’і імігрантаў з Англіі.

З дзіцячых гадоў яе адрознівала прыхільнасць да музыкі і выдатны голас. У чатырнаццацігадовым узросце яна заключыла кантракт з кінастудыяй MGM на здымкі ў кароткаметражным фільме сумесна з Джудзі Гарленд. Першы поспех прыйшоў да яе пасля здымак у мюзікле «Кожную нядзелю». Аднак кіраўніцтва студыі не захацела працягваць кантракт з Дзінай Дурбін і яна перайшла здымацца ў кінастудыю Universal Pictures. Першы ж фільм «Тры мілыя дзяўчыны» зноў стаў для яе паспяховым. У 1938 годзе яна атрымала прэстыжную кінапрэмію «Оскар» у намінацыі «Оскар-малодшы». У 1940 годзе яна была самай высокааплатнай актрысай ў ЗША, атрымліваючы за здымкі ў адным фільме 400 000 долараў.

Асноўным амплуа Дзіны Дурбін былі ролі маленькіх Папялушак. Так яе бачылі рэжысёры і гледачы. У сярэдзіне 40-х гадоў яна паспрабавала зняцца ў больш складаных ролях у фільмах «Каляды» і «Лэдзі ў цягніку», але публіка не прыняла гэтыя ролі: гледачы пажадалі бачыць яе ў ролях тых дзяўчат-падлеткаў, у якіх яна з’яўлялася на экране.

У 1948 годзе кіраўніцтва кінастудыі спыніла кантракт з Дзінай Дурбін, заявіўшы, што яна занадта старая, каб гуляць ролі маладзенькіх дзяўчат, а для больш складаных роляў яна не занадта таленавітая. Пры гэтым кіраўніцтва студыі забылася, што менавіта фільм «Тры мілыя дзяўчыны» у свой час выратаваў кінастудыю ад банкруцтва.

1948 і 1949 гады сталі самай чорнай паласой у жыцці Дзіны Дурбін: спыніліся здымкі ў кінафільмах, развод з мужам. Яе ў гэты складаны перыяд жыцця падтрымалі 2 чалавекі: сцэнарыст Джо Пастарнак і французскі кінарэжысёр Шарль Давід. Першы прапанаваў ёй вярнуцца працаваць на кінастудыю MGM, але яна адмовілася, а за другога яна выйшла замуж і з’ехала ў Парыж. У шлюбным кантракце было запісана, што яна мае права жыць у невядомасці. Гэты пункт быў уключаны па яе патрабаванні. З тых часоў яна практычна нікому не дае інтэрв’ю, робячы выключэнні ў самых рэдкіх выпадках. Журналістам, яна адказвае па тэлефоне, што можа сказаць толькі адно: «Я ненавіджу Галівуд!»

Грошы, якія яна зарабіла на здымках, укладзеныя ў бізнес, дазволілі ёй весці цалкам забяспечаны лад жыцця.

У 1999 годзе яе муж Шарль Давід памёр і з тых часоў Дзіна Дурбін пражывае ў мястэчку Нофль-ле-Шато каля Парыжа.

Зноскі

  1. Deanna Durbin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Fichier des personnes décédées Праверана 2 лістапада 2023.
  3. https://www.senscritique.com/contact/Deanna_Durbin/70963
  • БЭ ў 18 тамах. Т.6, Мн., 1998, С.262