Сын Мікалая Глябовіча[6] і Марцэбелы Карэцкай. У 1633 г. прызначаны старостай анікштанскім і радашковіцкім. Палітычную кар’еру пачаў у чэрв. 1639 г. атрымаўшы тытул каралеўскага падчашыя. У тым жа 1639 г. прызначаны на пасаду падстолія літоўскага. У 1640 г. жаніўся на Кацярыне Радзівіл[7] У 1643 г. прызначаны ваяводай смаленскім. Шмат часу адаў умацаванню фартыфікацый Смаленска, часова пакінуўшы за гэтым палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве, дзе з’яўляўся рэдка. У сакав. 1644 г. і ў 1645 г. прымаў актыўны ўдзел у паседжаннях Сената Рэчы Паспалітай. Падчас безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом Яна Казіміра Вазы. Падчас каранацыйнага сойму паднімаў пытанні датычныя абароны Смаленска. У 1650 г. удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска ВКЛ. У 1651 г. быў камісарам пры заключэнні міру з казакамі ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў 1659 г. У 1653 г. з ваяводства смаленскага прызначаны старастам жамойцкім. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) удзельнічаў у ваенных дзеяннях. У 1655 г. прыняў пратэктарат Швецыі, у ліку іншых падпісаўшы Кейданскую ўнію. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй (1660, 1662, 1664). З 1659 г. знаходзіўся ў перапісцы з Багуславам Радзівілам, з нагоды ўладанняў апошняга на тэрыторыі ВКЛ. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў Андрусаўскае перамір’е у студз. 1667 г. і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. Ю. Глебавіч прытрымваўся на перамовах пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і Дарагабужа губляў значную частку сваіх спадчынных ўладанняў. У 1668 г., у т.л. як узнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір’я, Ю. Глябовіч прызначаны ваяводай віленскім. Ю. Глябовіч, апошні з роду Глябовічаў, меў дзвюх дочак — Марцэбелу[8] і Хрысціну[9].
Зноскі
↑Jerzy Karol Hlebowicz h. Leliwa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
↑тымчасова адна з найбагацейшых нявест ВКЛ, жонка Казіміра Яна Сапегі. Казімір Ян і Хрысціна вядомыя сваёй дабрачыннасцю, фундавалі храмы розных канфесій, у т.л. у 1676 г. заснавалі дамініканскі манастыр у Заслаўі.