(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Еўрапейская кінапрэмія 2016 — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Еўрапейская кінапрэмія 2016

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
29-я Еўрапейская кінапрэмія
англ.: 29th European Film Awards
Дата 10 снежня 2016
Месца
Арганізатар Еўрапейская кінаакадэмія
Афіцыйны сайт кінапрэміі
← 28-я цырымонія30-я цырымонія→

29-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 10 снежня 2016 года ў горадзе Уроцлаў (Польшча).

Цырымонія ўзнагароджання

[правіць | правіць зыходнік]

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 10 снежня 2016 года ў Нацыянальным форуме музыкі[en] ва Уроцлаве.

Падчас цырымоніі хор Эканамічнага ўніверсітэта ва Уроцлаве выканаў «Песню на аб’яднанне Еўропы» польскага кампазітара Збігнева Прайснера[1].

Пераможцы і намінанты

[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў[2] і намінантаў[3]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона       і прыводзіцца першым.

Узнагароды за фільм

[правіць | правіць зыходнік]
Намінацыя Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр Краіна
Найлепшы еўрапейскі фільм «Тоні Эрдман» ням.: Toni Erdmann Марэн Адэ Германія, Аўстрыя
«Джульета[en]» ісп.: Julieta Педра Альмадовар Іспанія
«Пакой» англ.: Room Лені Абрахамсан[en] Ірландыя, Канада
«Я, Дэніэл Блэйк[en]» англ.: I, Daniel Blake Кен Лоўч Вялікабрытанія, Францыя
«Яна[en]» фр.: Elle Пол Верховен Францыя, Германія
Найлепшая еўрапейская камедыя «Чалавек па імені Увэ[en]» шведск.: En man som heter Ove Ханес Холм[en] Швецыя, Нарвегія
«Ён зноўку тут[en]» ням.: Er ist wieder da Давід Уненд[de] Германія
«Карова[en]» фр.: La Vache Махамед Хамідзі[fr] Францыя

Персанальныя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
Намінацыя Фота Намінант Фільм Арыгінальная назва
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Марэн Адэ Марэн Адэ «Тоні Эрдман» ням.: Toni Erdmann
Педра Альмадовар «Джульета[en]» ісп.: Julieta
Пол Верховен «Яна[en]» фр.: Elle
Кен Лоўч «Я, Дэніэл Блэйк[en]» англ.: I, Daniel Blake
Крысціян Мунджыў «Выпускны[en]» рум.: Bacalaureat
Найлепшая еўрапейская актрыса Сандра Хюлер Сандра Хюлер «Тоні Эрдман» ням.: Toni Erdmann
Валерыя Бруні-Тэдэскі «Вар’яцкая радасць[en]» італ.: La pazza gioia
Трыне Дзюрхальм[en] «Камуна[en]» дацк.: Kollektivet
Эма Суарэс[en]
Адрыяна Угартэ[en]
«Джульета[en]» ісп.: Julieta
Ізабэль Юпэр «Яна[en]» англ.: Elle
Найлепшы еўрапейскі акцёр Петэр Сіманішэк Петэр Сіманішэк[en] «Тоні Эрдман» ням.: Toni Erdmann
Х’ю Грант «Флорэнс Фостэр Джэнкінс[en]» англ.: Florence Foster Jenkins
Дэйв Джонс[en] «Я, Дэніэл Блэйк[en]» англ.: I, Daniel Blake
Хаўер Камара[en] «Трумэн[en]» ісп.: Truman
Бургхарт Клаўснер[en] «Народ супраць Фрыца Баўэра[en]» ням.: Der Staat gegen Fritz Bauer
Рольф Ласгард[en] «Чалавек па імені Увэ[en]» шведск.: En man som heter Ove
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Марэн Адэ Марэн Адэ «Тоні Эрдман» ням.: Toni Erdmann
Томаш Васілеўскі[en] «Злучаныя штаты кахання[en]» польск.: Zjednoczone Stany Miłości
Эма Донах’ю[en] «Пакой» англ.: Room
Пол Лаверці[en] «Я, Дэніэл Блэйк[en]» англ.: I, Daniel Blake
Крысціян Мунджыў «Выпускны[en]» рум.: Bacalaureat

Ганаровыя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
Узнагарода Фота Лаўрэат Сп.
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні Жан-Клод Кар’ер Жан-Клод Кар’ер
Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе Пірс Броснан Пірс Броснан
  1. Mark Brown.. Toni Erdmann sweeps the board at European film awards 2016 (англ.). Сайт газеты «The Guardian» (11 снежня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  2. European Film Academy: Winners 2016 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 1 верасня 2018.
  3. European Film Academy: Nominations 2016 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 1 верасня 2018.

Відэаматэрыялы

[правіць | правіць зыходнік]