Жыежмарэй
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Жыежмарэй (літ.: Žiežmariai, традыцыйная беларуская назва — Жыжмары, або Жыжморы[2][3]) — горад у Кайшадорыскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на рацэ Стрэва. Адміністрацыйны цэнтр Жыежмарэйскай гарадской і сельскай сянюній. Насельніцтва 3730 чал. (2010).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кайшадорыса, каля аўтамабільнай дарогі Вільнюс — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне[4]. У пачатку XVI стагоддзя тут збудавалі драўляны касцёл Св. Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.
Пад 1522 годам згадваюцца як горад. З 1534 года — ва ўладанні збеглага з Маскоўскай дзяржавы князя Сямёна Бельскага, з 1549 года — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагоддзях цэнтр Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманні магнатаў.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касцёлам[4]. Чарговыя спусташэнні мястэчка спазнала ў Паўночную вайну.
У 1777—1793 гадах у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павета, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.
14 лютага 1792 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Св. Станіслава Біскупа. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[5].
З 1918 года — у складзе Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1880 год — 3500 чал.[6]
- 1970 год — 1767 чал.
- 1979 год — 2622 чал.
- 1989 год — 3523 чал.
- 2001 год — 3884 чал.
- 2010 год — 3730 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Жыежмарэі працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Пуслоўскія(недаступная спасылка) // «Гістарычная брама» № 2(6), 1998.
- ↑ Алег Ліцкевіч. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняжацкіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 года // «Metriciana». Том III. — Мн., 2004. ISBN 985-6374-03-0.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2010, с. 219.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 220.
- ↑ SgKP 1895, s. 927.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жыжмары // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 219—220. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Żyżmory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 927—929.
- Жижморы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыежмарэй