Даўжыня 14—16 см, маса 16—20 г. Апярэнне мяккае, рыхлае. У дарослых спіна, крылы і хвост аліўкава-шэрыя, брушка белае, лоб, шчокі, гарляк і грудзі цагляна-рыжыя. Маладыя птушкі зверху цёмна-бурыя, з вохрыстымі стракацінамі, бруха жаўтавата-вохрыстае з цёмнымі крапінамі.
Пашырана ў Еўропе, Паўночна-Заходняй Афрыцы, Малой Азіі, цэнтральных абласцях Заходняй Сібіры, на Каўказе. Жыве ў мяшаных і хвойных лясах, садах і парках.