Каракарум
Каракарум | |
---|---|
Краіны | |
Даўжыня | 500 км |
Найвышэйшая вяршыня | Чагары |
Найвышэйшы пункт | 8611 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каракарум (цюрк. чорныя каменныя горы; кіт.: 喀喇
Геалогія і рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Каракарум размешчаны паміж Памірам і Куньлунем на поўначы, Гімалаямі і Гандысышанем на поўдні. Даўжыня каля 800 км. Шырыня ад 150 да 250 км. Сярэдняя вышыня каля 6000 м. Складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў. Сфарміраваны альпійскай складкавасцю. Рэльеф высакагорны, альпійскі, са скалістымі грабянямі, стромкімі схіламі, шматлікімі асыпкамі. Восевая зона складзена з гнейсаў, крышталічных сланцаў, мармуру, гранітаў і інш., паўднёва-ўсходняя частка — з гліністых і вапняковых парод палеазою і мезазою, прарваных інтрузіямі, паўднёва-заходняя частка — з метамарфізаваных вулканагенна-асадкавых утварэнняў. Радовішчы серы, праяўленні берылію, малібдэну, золата і інш. Плошча зледзянення 16,3 тыс. км²; буйныя дэндрытавыя ледавікі — Сіячэн (даўж. 75 км), Балтара, Рымо. Каракарум — водападзел паміж басейнамі рэк Інд і Тарым.
Клімат і расліннасць
[правіць | правіць зыходнік]Клімат рэзка кантынентальны, суровы. Ападкаў ад 100 да 500 мм за год. На паўночных схілах халодныя пустыні і сухія стэпы, на паўднёвых (пад уздзеяннем мусонаў) — стэпы, лугі. На вышынях 3000 — 3500 м лясы з хвоі, гімалайскага кедра; па далінах рэк — галерэйныя лясы з вярбы і таполі. Найбольш спецыфічныя жывёлы: дзікі, як, антылопа-аронга, антылопа-ада, дзікія аслы, снежны барс і інш.
Да вышыні 4000 м вырошчваюць ячмень, гарох, люцэрну, у ніжняй частцы — вінаграднікі, сады.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).