Караль Жураўскі
Выгляд
Караль Жураўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1903 |
Дата смерці | 1994 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, краязнавец |
Караль Жураўскі (1903 — 1994, Урацлаўскае ваяводства, Польшча) — рымска-каталіцкі святар, краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перад 2-й сусветнай вайной быў святаром у мястэчку Крошын. Збіраў успаміны і дакументы пра паэта з Крошына П. Багрыма, зрабіў фотакопіі адпаведных дакументаў. Падрыхтаваў рукапіс па гісторыі мястэчка.
Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1940 годзе. Пасля вайны пасяліўся ў Польшчы. У 1988 годзе даслаў у Інстытут літаратуры АН БССР захаваныя ім матэрыялы пра П. Багрыма і свой рукапіс пра гісторыю сям'і паэта.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Янушкевіч Я. «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Культура. 1992, 26 кастр.;
- Янушкевіч Я. «Ледзьве здымкі ўратаваў…» // ЛіМ. 1988, 4 ліст.;
- Янушкевіч Я. За архіўным парогам. Мн., 2002;
- Паўлюк Багрым. — Мн., 1994.