Карлавац
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ка́рлавац (харв.: Karlovac) — горад у Харватыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай жупаніі, за 65 км на паўднёвы захад ад Заграба. Насельніцтва 47,4 тыс. чал. (2008). Размешчаны на паўднёва-заходняй ускраіне Сярэднедунайскай раўніны, у месцы ўпадзення рэк Корана і Мрэжніца ў р. Купа (прыток Савы), у межах горада таксама працякае р. Добра (Карлавац называецца «горадам 4 рэк»). Буйны транспартны вузел — аўтамабільныя дарогі ў Заграб, Рыеку, Спліт, Любляну, Сараева. Чыгуначная станцыя (паведамленне з гарадамі Заграб, Рыека, Спліт)[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад сфарміраваўся вакол крэпасці, закладзенай у 1579 па загадзе эрцгерцага Штырыі Карла II для абароны ўладанняў Габсбургаў ад турэцкіх уварванняў. Атрымаў па імі эрцгерцага назву Карлштат (ням.: Karlstadt). З’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам харвацкага ўчастку Ваеннай граніцы. Неаднаразова беспаспяхова браўся ў аблогу туркамі. У 1778 атрымаў гарадскія правы, у 1781 — герб і статус вольнага каралеўскага горада. У 19 — пачатку 20 стст. стаў адным з найважнейшых гандлёвых і прамысловых цэнтраў Харватыі, якая ўваходзіла ў склад Венгерскага каралеўства Аўстрыйскай імперыі (з 1867 года Аўстра-Венгрыі) [венг. назва Каралівараш (Károlyváros)]. З 1918 у Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія), у 1941—1945 гадах у т.зв. Незалежнай дзяржаве Харватыя, затым ізноў у складзе Югаславіі[3].
Пасля распаду Югаславіі ў 1991 годзе горад стаў часткай незалежнай Харватыі[3]. У час вайны, якая рушыла ўслед, Карлавац сур’ёзна пацярпеў, многія будынкі горада былі пашкоджаны ці разбураны. На мосце цераз раку Корану 21 верасня 1991 года харвацкімі салдатамі былі пакараны смерцю 13 югаслаўскіх рэзервістаў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральная частка горада — Звезда, размешчана паміж рэкамі Купа і Корана, у плане захавала абрысы былой крэпасці (у форме шасціканцовай зоркі). Сярод захаваных элементаў абарончага комплексу — Старая (Турэцкая) брама. На глоўнай плошчы — збудаванні ў стылі барока: касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1580), францысканскі кляштар (17 ст., гадзіннікавая вежа — 1795), Чумная калона (1691). У заходняй частцы горада — руіны капліцы (17 ст.), касцёл Св. Іосіфа — заступніка горада (1968—1975). Руіны праваслаўнай саборнай царквы Свц. Мікалая (1785—1787; узарвана ўсташамі ў 1992). Помнікі грамадзянскай архітэктуры: будынкі гарадскога музея (17 ст.), гарадской управы (1763), музычнай школы (1804), гарадскога тэатра («Зорын дом»; 1892). Парк імя Врбаніча (1886). У межах горада (на захад ад цэнтра) крэпасць Дубавац (13-15 стст.)[3].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Крэпасць Дубавац з’яўляецца месцам правядзення фестываляў і інш. Дзейнічаюць гарадская бібліятэка (1838), гарадскі музей , музей вайны 1991—1995 гадоў, галерэя маст. В. Караса. Камерны аркестр (1987). Штогод з 1998 года праводзяцца Міждународны фальклорны фестываль, фестываль піва («Піўныя дні»)[3].
На ўсход ад Карлаваца — Этнаграфічны музей пад адкрытым небам у Рэчыцы (1995)[3].
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У Карлавацы праходзілі матчы чэмпіянатаў свету (1970) і Еўропы (1975) па баскетболе, чэмпіянату свету па гандболе сярод жанчын (2003)[3].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Вытворчасць паравых турбін (французская кампанія «Alstom») і авіяцыйных рухавікоў (харвацкая фірма TPT) на плошчах былы завода «Юготурбина». Прадпрыемствы па выпуску электронных кампанентаў, інструментаў, металавырабаў; чыгуналіцейная вытворчасць (у горадзе-спадарожніку Дуга-Рэса). Вытворчасць прамысловых газаў (аўстрыйская кампанія «Linde»), будаўнічых матэрыялаў («Wienerberger»). Тэкстыльная прамысловасць — шарсцяныя (у Карлавацы) і баваўняныя (у г. Дуга-Рэса) тканіны; гарбарныя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Развіта харчовая (хлебабулачная, мясная, малочная) прамысловасць; адзін з найбуйнейшых у краіне піваварных заводаў «Karlovacka Pivovara» (належыць нідэрландскаму канцэрну «Heineken»; выпускае таксама безалкагольныя напоі)[3].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Густаў Крклец (1899—1977) — харвацкі паэт, перакладчык.
- Гая Петравіч (1927—1993) — югаслаўскі філосаф-марксіст.
- Янка Шутліч (1925—1989) — югаслаўскі філосаф-фенаменолаг.
- Вечаслаў Холевац (1917—1970) — удзельнік партызанскага руху ў Югаславіі, Народны герой Югаславіі, мэр Заграба ў 1952—1963 гадах.
- Ганна (Ана) Відавіч (нар. 1980) — харвацкая гітарыстка
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г Register of spatial units of the State Geodetic Administration of the Republic of Croatia
- ↑ Popis stanovništva, kućanstava i stanova 2021. – stanovništvo prema starosti i spolu po naseljima, 2021 Croatian census: population data by age, sex, settlement — Croatian Bureau of Statistics, 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж Карловац // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ а б в г http://www.karlovac.hr/cities-friends-3016/3016
- ↑ https://www.comune.alessandria.it/vivere-la-citta/promozione-della-citta/citta-gemellate
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлавац
- Афіцыйны сайт горада Карлаваца (харв.)