Карлеонэ
Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||
Карлеонэ (італ.: Corleone) — горад на Сіцыліі ў правінцыі Палерма. Насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (2010). Знаходзіцца ў 360 км на поўдзень ад Рыма і 34 км на поўдзень ад Палерма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада, відаць, мае арабскія карані, хоць сам ён паўстаў у візантыйскі перыяд. З іншага боку, лічыцца, што назва «Карлеонэ» не што іншае, як скарачэнне ад Куорэ дэ Леонэ (Cuore di Leone — «Ільвінае сэрца»). У Сярэднія вякі яго ўмацавалі сіцылійскія Гогенштауфены. У XIX стагоддзі жыхары Карлеонэ тройчы паднімаліся на барацьбу з Бурбонамі. У 1943 годзе за поспехі ў заваёве Эфіопіі тытул графа Карлеонэ атрымаў італьянскі генерал Артур Фаіні.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Карлеонэ вядомы як адзін з цэнтраў сіцылійскай мафіі. 11 красавіка 2006 года, калі ў Карлеонэ быў захоплены хаваўшыся сорак гадоў Бернарда Правенцана, быў абвешчаны ўладамі «днём вызвалення»; адна з гарадскіх вуліц нават носіць назву 11 красавіка.
У раманах і фільмах сагі «Хросны бацька» Карлеонэ падаецца як радзіма галоўнага героя — дона Вітэ Карлеонэ (сапраўднае прозвішча — Андаліні). Па супадзенні, продкі акцёра Аль Пачына (які згуляў ролю яго пераемніка, Майкла Карлеонэ), эмігравалі ў ЗША менавіта з гэтых месцаў.