(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі
Агульныя звесткі
Дата 29 лістапада 2011 году
Час 19:45
Характар падзенне на зямлю
Месца каля аэрадрому Засімавічы
Мадэль Мі-24
Авіякампанія 181-я баявая верталётная база
Пункт вылету Засімавіцкі аэрадром

Катастро́фа Мі-24 пад Пружа́намі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 лістапада 2011 года ў раёне вёскі Новыя Засімавічы (Пружанскі раён).

Катастрофа адбылася падчас планавага навучальна-трэніравальнага палёту верталёта 181-й баявой верталётнай базы Узброеных сілаў Беларусі[1]. Верталёт ударыўся аб зямлю пры заходзе на пасадку прыкладна за паўтара кіламетры ад аэрадрома[2]. У найноўшай гісторыі Беларусі гэта першае здарэнне з «Мі-24», якое прывяло да чалавечых ахвяраў[3].

Расследаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Расследаванне праводзіла камісія Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1]. Сярод магчымых прычынаў Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь назваў кепскі тэхнічны стан верталёта ці чалавечы фактар[4]. Брэсцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла справу на падставе ч. 2 артыкула 465 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб)[2].

Да высвятлення абставінаў палёты «Мі-24» былі прыпыненыя паводле загаду міністра абароны Юрыя Жадобіна. 15 студзеня 2012 года палёты былі адноўленыя[5]; на люты 2012 года следства працягвалася[6].

  • Алег Кахно, маёр, камандзір экіпажа (38 гадоў)
  • Валер Бабко, капітан, бартавы тэхнік (43 гады)
  • Дзяніс Глушчанка, лётчык-штурман (32 гады)

У дзень пахавання верталётчыкаў 2 снежня на Пружаншчыне была абвешчаная жалоба[7]. Пасля жалобнай паніхіды ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага і грамадзянскай цырымоніі развітання ў Доме культуры лётчыкі былі пахаваныя на Параслянскіх могілках ля Новых Засімавічаў[8].

Зноскі