(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Каханнем трэба даражыць — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Каханнем трэба даражыць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каханнем трэба даражыцьM:
Любовью надо дорожить
Жанр меладрама[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст Міхаіл Бярозка
Сяргей Сплашноў
У галоўных
ролях
Аператар Алег Аўдзееў
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 87 хвілін
Краіна СССР
Мова руская
Год 1959
IMDb ID 0053029

«Каханнем трэба даражыць» (руск.: Любовью надо дорожить) — мастацкі фільм (меладрама), зняты ў 1959 годзе на кінастудыі Беларусьфільм. Прэм'ера фільма адбылася 26 студзеня 1960 года.

У адным з пакояў інтэрната Мінскага камвольнага камбіната на вуліцы Сонечнай жывуць чатыры дзяўчыны-ткачыхі: Каця, Тамара, Паліна і Зіна. Так склаліся абставіны, што Кацю абвінавацілі ў несумленным учынку. Усе доказы супраць яе. Каці даводзіцца перажыць разрыў з каханым чалавекам, які ёй не паверыў. Яна пакідае Мінск і з'язджае на далёкую будоўлю ў адзін з гарадоў БССР.

Але ў лёс Каці актыўна ўмешваюцца яе сяброўкі, камітэт камсамола. Яны вераць ёй, перакананыя ў тым, што Каця — сумленны чалавек. У гісторыі, якая адбылася з Кацяй, непрыстойную ролю адыграла Зіна. Урэшце яна ўсведамляе сваю памылку. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць на долю сябра Каці, маладога муляра Сцяпана. Сумленны хлопец, ён толькі аднойчы ў сілу збегу абставін здзяйсняе ў адносінах да Каці памылку, якую пасля спрабуе загладзіць. Але Каця ніяк не можа дараваць крыўду, якую нанёс ёй Сцяпан у цяжкую хвіліну жыцця.

  • Ніна Іванова — Каця Дарашэвіч
  • Эдуард Брэдун — Сцяпан
  • Зінаіда Асмолава — Тамара Пятушкова
  • Муза Крэпкагорская — Паліна Саўчук
  • Інга Будкевіч — Зіна
  • Анатоль АдоскінКосця (камсарг камбіната)
  • Таццяна Аляксеева — Антаніна Васільеўна (сакратар райкама УЛКСМ)
  • Канстанцін Сарокін — Платон Васільевіч Пятушкоў (бацька Тамары)
  • Фёдар ШмакаўАнтон Іванавіч
  • Павел Малчанаў — Казімір Пятровіч
  • Валянціна Краўчанка — Фрося Якімчук
  • Яўген Палосін — Ягор Якімчук
  • Барыс Шчарбакоў
  • Юрый Галкін — Піжон
  • Юрый СідараўПётр
  • Георгій Юматаў — фотакарэспандэнт
  • Іван ШацілаПракоп Фёдаравіч
  • Ганна Качаткова — эпізод
  • Аляксей БараноўскіАкім Акімыч
  • Нінель Жукоўская — эпізод (няма ў тытрах)

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца кінафільм з цудоўнай панарамы цэнтральнай часткі Мінска, знятай з верхавіны гарадской тэлевышкі на вуліцы Камуністычнай. У фільме можна ўбачыць многія вуліцы і будынкі Мінска, якімі яны былі ў 1959 годзе. Асобныя эпізоды здымаліся непасрэдна на Мінскім камвольным камбінаце.