(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Клаўдзія Кузьмінічна Кудрашова — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Клаўдзія Кузьмінічна Кудрашова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клаўдзія Кузьмінічна Кудрашова
Клаўдзія Кудрашова, савецкая меца-сапрана, народная артыстка СССР.
Клаўдзія Кудрашова, савецкая меца-сапрана, народная артыстка СССР.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 снежня 1925(1925-12-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 2012(2012-06-16) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР

Клаўдзія Кузьмінічна Кудрашова (1925, х. Белы[ru], Паўночна-Каўказскі край, СССР — 2012, Мінск, Беларусь) — савецкая, беларуская і расійская камерная і оперная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1970).

У 1952 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю. З 1952 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1960 года — салістка Пермскага абласнога тэатра оперы і балета.

Сярод партый, выкананых К. К. Кудрашовай на беларускай сцэне: Надзея («Надзея Дурава» А. Багатырова); Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага); Марына («Яснае світанне» А. Туранкова); Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава); Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага).

Зноскі

  1. Кудряшова Клавдия Кузьминична // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • Кудрашо́ва Клаўдзія Кузьмінічна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 407. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.