Кніга Эсфір
Кніга Эсфір (מְגִלַּת אֶסְתֵּר) | |
---|---|
Фрэска са сцэнамі з кнігі | |
Раздзел: | Гістарычныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Персія |
Папярэдняя (Танах): | Кагэлет |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Юдзіф |
Наступная: | Кніга Іова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кніга «Эсфір» (іўр.: מְגִלַּת אֶסְתֵּר, Мэгілат Эстэ́р — Скрутак Эстэр; лац.: Liber Esther; стар.-грэч.: βιβλίο της Εσθήρ) — 34-я частка Танаху, 8-я кніга Ктувім, адна з кніг Старога Запавету[1]. У праваслаўным каноне Бібліі змешчана паміж кнігамі Юдзіф і Іова. Аўтар яе дакладна не вядомы, традыцыйна ім лічыцца Мардахей (Мардэхай) — стрыечны брат Эсфір (Эстэр). Яна напісана на старажытнаяўрэйскай мове, але з даданнем персідскіх і арамейскіх словаў.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная гераіня кнігі — Эсфір, пляменніца і выхаванка яўрэя Мардэхая, які жыў у персідскім горадзе Сузы і аднойчы ўратаваў жыццё цару Артаксерксу. Калі перад царом паўстала праблема выбару новай жонкі, замест пакінутай ім Вашты, яногы выбор паў на Эсфір.
Адзін з прыдворных Артаксеркса, Аман, амалекіцянін, быў украй раззлаваны тым, што Мардэхай адмаўляўся схіляцца перад ім, і інтрыгамі дамогся згоды на вынішчэнне усяго яўрэйскага народу.
Дазнаўшыся пра гэта, Мардэхай пажадаў, каб Эсфір заступілася перад царом за свой народ. Насуперак сувораму прыдворнаму этыкету, парушэнне якога пагражала ёй стратай свайго становічша і нават жыцця, Эсфір з’явілася да Артаксеркса без запрашэння і пераканала яго адведаць пір, ёю падрыхтаваны, падчас якога і звярнулася да яго з прашэннем пра абарону яўрэяў.
Даведаўшыся пра інтрыгі Амана, Артаксеркс загадаў павесіць яго на той жа шыбеніцы, якую той прыгатаваў для Мардэхана, а ўздагон да ўказу пра вынішчэння яўрэяў быў разасланы новы указ — пра іхняя права працівіцца выкананню папярэдняга. У рэшце рэшт яўрэі са зброяю ў руках паўсталі на абарону свайго жыцця і знішчылі безліч ворагаў, у тым ліку дзесяць сыноў Амана. На памяць пра гэтыя падзеі ў яўрэяў было закладзена свята Пурым.
Выданне Ф. Скарыны кнігі «Эсфір» захавалася ў 9 экземплярах, з іх толькі 4 поўныя. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра «Есьфер-царица пришла пред Асъвера-царя», якая паўторана ў гэтай кнізе на а. 18 і суправаджаецца тэкстам: «Сие же речи, нижей положеные, написаны суть во книгах греческаго н латинъскаго языка выкладу посполитого. И абы не было уменъшено в руском языку, положил есм яко и в тых писмах все зуполне». Пасля сваёй прадмовы перад тэкстам самой кнігі Скарына змясціў, ужо каторы раз, гравюрную застаўку з кнігі «Ісус Навін». Цікавай своеасаблівасцю скарынаўскага выдання гэтай кнігі Бібліі з’яўляецца наяўнасць у ёй двух пасляслоўяў. Кароткае пасляслоўе пададзена на а. 17 пасля 9 раздзела кнігі, у ім гаворыцца: «Книги Есфер, зовемые от еврей Мъкгіля, доконаваются зуполне, выложены на руский язык доктором Франциском Скориною с Полоцька. А толико ест сее книги написано еврейским языком». Разгорнутае пасляслоўе змешчана на а. 26 адразу пасля тэксту біблейскага твора.[2]
Зноскі
- ↑ За выключэннем некаторых частак, якія захаваліся толькі ў Септуагінце.
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 172.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 172. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Эсфір
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга Эстэр ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга Эстэрына ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга Эстэры Архівавана 5 чэрвеня 2021. у перакладзе Леаніда Галяка
- Кніга Эстэр у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Кніга Эстэр у перакладзе Антонія Бокуна