Конкурс песні Еўрабачанне 1968 стаў 13-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 6 красавіка 1968 года ў Лондане (Вялікабрытанія) у Альберт-холе. Удзел у конкурсе прыняло 17 краін. Выйграла конкурс Іспанія ў першы раз, яе прадстаўляла Массіэль з песняй «La, la, la...». Другое месца заняла вялікабрытанія ў шосты раз. Упершыню ў гісторыі тэлекампаніі сямі краін паказвалі конкурс у каляровым малюнку. Аўстрыю на гэтым конкурсе прадстаўляў знакаміты чэхаславацкі спявак Карэл Готт. З 1968 года Конкурс песні Еўрабачанне пачаў транслявацца ў колеры.
У пачатку мая2008 года па іспанскаму тэлебачанні быў паказаны дакументальны фільм, у якім гаварылася, што дыктатар ІспанііФрансіска Франка падкупіў некаторых суддзяў, што дапамагло іспанскай спявачцы абыйсці Кліфа Рычарда. Аднак цяперашні дырэктар конкурсу Б'ёрн Эрыксен заявіў, што не мае намеру праводзіць расследаванне аб падзеях саракагадовай даўнасці. Сам Рычард выступіў з абвінавачваннямі конкурсу Еўрабачанне ў прадажнасці.