Краматорск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Крамато́рск (укр.: Крамато́рськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на р. Казённы Тарэц (прыток р. Северскага Данца). Насельніцтва 208 000 чал. (2016).
З 11 кастрычніка 2014 г. горад фактычна з’яўляецца абласным цэнтрам Данецкай вобласці, дзе знаходзіцца Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя і іншыя абласныя ўстановы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад развіўся з пасёлка пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 г., да сучаснага даволі вялікага горада абласнога значэння, прамысловага цэнтра і транспартнага вузла.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц з’явілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва змянілася на Краматорск.
Гістарычная прыналежнасць
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з археалагічнымі звесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорска і яго бліжэйшых прадмесцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні і майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі неаліту, якія працягвалі існаваць і ў перыяд ранняй медзі. У прадмесцях Краматорску даследавана таксама Курганны магільнік металурга-ліцейніка эпохі бронзы.
У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.
У 1767 г. ўрад Расіі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысяч дзесяцін казацкай зямлі, на якіх было заснавана сяло Пятроўка. Пазней гэтыя землі былі прададзены высакароднаму роду Абаза, пасля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабэлькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую агламерацыю — Краматорск.
24 верасня 2008 г. прыняты сцяг і новы герб горада.
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Захоп сепаратыстамі адмінбудынка ў Краматорску |
12 красавіка 2014 г. выканкам і гараддзел міліцыі былі захоплены сепаратысцкім Народным апалчэннем Данбаса, а пазней горад абвешчаны часткай самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі (афіцыйна забароненая ва Украіне, і з’яўляецца тэрарыстычнай[2]). 5 ліпеня пад націскам урадавых войск, якія занялі Славянск, сепаратысты пакінулі кантрольна-прапускныя пункты ў Краматорску, пасля чаго горад быў узяты пад кантроль. У кастрычніку 2014 г. у Краматорск пераехала Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя.
10 лютага 2015 г. жылыя кварталы горада і аэрадром падвергліся абстрэлу з РСЗА з паўднёва-паўднёва-ўсходняга напрамку.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле дадзеных перапісу 2001 года 31,06 % адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87 % — рускую, а 1,07 % — іншую[3].
Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2 %, рускія — 26,9 %, беларусы — 0,7 %, а іншыя — 2,2 %.
|
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Рыгоравіч Мартыненка (1936—2012) — савецкі і беларускі фізік.
- Вячаслаў Багданаў (нар. 1983) — украінскі прафесійны баскетбаліст.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://www.citypopulation.de/en/ukraine/doneck/
- ↑ Генпрокуратура объявила ДНР и ЛНР террористическими организациями
- ↑ Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua Архівавана 31 ліпеня 2014.
- ↑ а б Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 13. — С. 319.
- ↑ Українська радянська енциклопедія — Київ: Головна редакція УРЕ, 1959. — Т. 5. — С. 472. Праверана 4 красавіка 2024.
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — С. 255. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 446.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 4 красавіка 2024.
- ↑ https://connecticut.news12.com/ukraine-aid-international-stamford-joins-ct-communities-providing-humanitarian-support-to-overseas-victims Праверана 25 мая 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крамато́рск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 446. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Крамато́рск // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 255—256. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Крамато́рск // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 220. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Крамато́рск // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 319. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краматорск