Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца
Маўзалей | |
Кымсусанскі мемарыяльны палац | |
---|---|
금수산태양궁전 | |
| |
39°03′51″ пн. ш. 125°47′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | КНДР |
Горад | Пхеньян |
Архітэктурны стыль | бруталізм[d] |
Заснавальнік | Кім Ір Сен |
Першае згадванне | 1994 |
Дата заснавання | 1976[1] |
Вядомыя жыхары |
Кім Ір Сен (з 1994 года) Кім Чэн Ір (з 2011 года) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маўзалей Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра (афіцыйная назва — Кымсусанскі мемарыяльны палац, кар.: 금수산기념궁전; з 16 лютага 2012 года — Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца) — пахавальня Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра. размешчана на паўночным усходзе Пхеньяна. Насупраць маўзалея, на гары Тэсон знаходзяцца Мемарыяльныя могілкі рэвалюцыянераў, на якіх пахаваны Кім Чэн Сук, жонка Кім Ір Сена і маці Кім Чэн Іра. Разам маўзалей і могілкі складаюць адзіны комплекс.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пры жыцці Кім Ір Сена ў палацы размяшчалася яго рэзідэнцыя. Пасля яго смерці па загадзе Кім Чэн Іра будынак быў пераабсталявана ў маўзалей Кім Ір Сена. Цела Кім Ір Сена ляжыць у адкрытым саркафагу.
29 снежня 2011 года ў маўзалеі было пахавана цела Кім Чэн Іра. 16 лютага 2012 года ў гонар 70-годдзя з дня нараджэння Кім Чэн Іра пераназваны ў Кымсусанскі палац Сонца.
Допуск у маўзалей замежнікаў ажыццяўляецца толькі падчас турыстычных паездак. Забаронена фатаграфаваць целы памерлых кіраўнікоў КНДР, гучна размаўляць. Усталяваны дрэс-код прадугледжвае наяўнасць годнага адзення з няяркай расфарбоўкай.
Зноскі
- ↑ Joinau B. Les régimes de visibilité de Pyongyang: Pour une topo-politique de la distance — 2016. — 28 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кымсусанскі мемарыяльны палац
- Спадарожнікавы здымак Маўзалея