Ланжумо
| ||||||||||||||||||||
Ланжумо (фр.: Longjumeau) — горад у французскім дэпартаменце Эсон. Насельніцтва — 21 276 чалавек. Адзін з найстаражытнейшых населеных пунктаў у даліне ракі Івет па дарозе з Парыжа ў Арлеан.
Саркафагі IV стагоддзя былі знойдзены на тэрыторыі, дзе сёння размешчана бальніца. Ланжумо і Шыі-Мазарэн уваходзілі ў графства Дрэ. Кароль Людовік IX перадаў герцагам Брэтані абодва гарады, якія пазней перайшлі ва ўладанне дома Анжу. У Ланжумо 23 сакавіка 1568 года быў падпісаны мірны дагавор паміж каталікамі і пратэстантамі для заканчэння Другой гугеноцкай вайны. З 1777 года горадам кіравалі князі Манака з дому Грымальдзі.
У 1911 годзе бальшавікамі пад кіраўніцтвам У. І. Леніна ў Ланжумо была створана Партыйная школа РСДРП — першая навучальная ўстанова для падрыхтоўкі партыйных кадраў з рабочых[5].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Жэрэмі Менез (нар. 1987) — французскі футбаліст.
Зноскі
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- ↑ ГЭС 1989.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лонжюмо́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 287. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.