Лена Куўрмаа
Лена Куўрмаа | |
---|---|
эст.: Lenna Kuurmaa | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 26 верасня 1985 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Эстонія |
Муж | Lauri Mäesepp[d][1][2] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкантка, спявачка, актрыса |
Інструменты | гітара, скрыпка |
Жанры | рок, поп, поп-панк |
Калектыў | Vanilla Ninja |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лена Куўрмаа (эст.: Lenna Kuurmaa; нарадзілася 26 верасня 1985, Талін, Эстонія) — эстонская музыкантка, спявачка, удзельніца гурта Vanilla Ninja.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў дзяцінстве Лена марыла аб тым, каб стаць спявачкай. Першапачаткова яе бацькі ставіліся да гэтага крытычна. Але пакрысе Лена пачала з'яўляцца на сцэне. Яна брала ўдзел у мюзіклах «Кароль і я», «Гукі музыкі». Адным з найвялікшых поспехаў стаў удзел у паўфінале «Fizz Superstar 2002». Лена не выйграла, але менавіта там яе прыкмеціў рэжысёр Свен Лыхмус (эст.: Sven Lõhmus), уладальнік лэйбла TopTen.
Пасля заканчэння школы Лена з яе аднакласіцай Маар'яй Ківі і яшчэ дзвюма дзяўчынкамі — Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскай стварылі гурт Vanilla Ninja. Першы дыск Vanilla Ninja быў выдадзены ў 2003 годзе. Гурт быў удзельнікам «Еўравізіі-2005», ён карыстаўся вялікай папулярнасцю ва Еўропе (асабліва ў Эстоніі, Германіі, Швейцарыі).
Пасля канфлікту з чарговым прадзюсарам Дэвідам Брэндасам, Лена разам з іншымі ўдзельніцамі пачала сама складаць лірыку і музыку для сваіх песняў. У дадзены момант гурт Vanilla Ninja складаецца з Лены Куурмаа, Пірэт Ярвіс і Катрын Сіскі. Лена з'яўляецца вядучай спявачкай, піша песні. Яна грае на гітары і скрыпцы.
У кастрычніку 2007 года Лена знялася ў эстонскім фільме «Kuhu põgenevad hinged» («Куды бягуць душы») пра жыццё падлеткаў. Таксама яна з'яўляецца актрысай эстонскага серыяла «Kodu keset Linna».
Лена валодае эстонскай, нямецкай і англійскай мовамі. Апроч удзелу ў Vanilla Ninja Лена пяе сола, а таксама выступае з іншымі гуртамі і артыстамі.
На Eesti laul 2010 года Лена ўдзельнічала з песняй «Rapunzel». У фінале конкурсу яна заняла другое месца.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 г. быў выдадзены сінгл «Musta Pori Näkku». У 2010 г. Лена са сваім аднайменным гуртам запісала эстонскамоўны альбом Lenna, што адразу заняў першае месца ў музычных чартах Эстоніі.
Цікавосткі
[правіць | правіць зыходнік]- Лена мае лабрадора па мянушцы Ninja
- Яе дэвіз: «Тыя, хто ведаюць, чаго хочуць — выйграюць». Яна мае татуіроўку з такім тэкстам на назе.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны фан-клуб Архівавана 17 чэрвеня 2010.