(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Людас Іонавіч Румбуціс — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Людас Іонавіч Румбуціс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Людас Румбуціс)
Футбол
Людас Румбуціс
Поўнае імя Людас Іонавіч Румбуціс
Нарадзіўся 24 лістапада 1955(1955-11-24)[1] (68 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1974—1975 Сцяг СССР Жальгірыс (Вільнюс) 55 (0)
1976—1986 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 187 (6)
1992—1993 Сцяг Беларусі (1991-1995) Змена (Мінск) 38 (4)
Трэнерская кар’ера
1987—1990 Сцяг СССР Дынама (Брэст)
1991—1993 Сцяг СССРСцяг Беларусі (1991-1995) Змена (Мінск)
1994—1995 Сцяг Беларусі (1991-1995) Маладзечна
1996—1998 Сцяг Беларусі (1995-2012) Дынама-93 (Мінск)
1998—1999 Сцяг Беларусі (1995-2012) Белшына (Бабруйск)
2000—2002 Сцяг Беларусі (1995-2012) Маладзечна
2000—2002 Сцяг Літвы Літва трэнер
2003 Сцяг Беларусі (1995-2012) Белшына (Бабруйск)
2003 Сцяг Беларусі (1995-2012) Беларусь трэнер
2003—2004 Сцяг Беларусі (1995-2012) Дынама (Мінск) ген. дыр.
2004—2006 Сцяг Беларусі (1995-2012) Дарыда (Ждановічы)
2007 Сцяг Беларусі (1995-2012) Нёман (Гродна)
2009—2012 Сцяг Беларусі (1995-2012) Партызан (Мінск) спарт. дыр.
2009—2010 Сцяг Беларусі (1995-2012) Партызан (Мінск)
2010 Сцяг Беларусі (1995-2012) Партызан (Мінск)
2011 Сцяг Беларусі (1995-2012) Партызан (Мінск)
2017—2018 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Лю́дас Іо́навіч Румбу́ціс (літ.: Liudas Rumbutis; нар. 24 лістапада 1955, Цяльшэй) — савецкі футбаліст, абаронца і паўабаронца. Майстар спорту СССР (1980).

Скончыў БДУФК у 1983 годзе. Гуляў за вільнюскі «Жальгірыс» і мінскае «Дынама». У вышэйшай лізе правёў 137 гульняў, забіўшы 6 мячоў. Чэмпіён СССР 1982 года. Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1983 года.

Па заканчэнні кар’еры футбаліста працаваў у беларускіх клубах на розных пасадах.

Нарадзіўся 24 лістапада 1955 года ў горадзе Цяльшэй. Займацца футболам пачаў у мясцовай ДЮСШ (першы трэнер — Міндаўгас Сабецкас), якую скончыў у 1971 годзе. Першым прафесійным клубам для Румбуціса стаў «Жальгірыс» (1974—1975), затым ён перайшоў у мінскае «Дынама» (1976—1986), у якім і скончыў сваю кар’еру іграка.

У часы СССР дасягнуў звання майстра спорту. Стаў чэмпіёнам СССР у 1982 годзе, атрымаў бронзу ў 1983 годзе. У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 137 гульняў, забіў 3 галы.

У 1983 годзе Румбуціс скончыў БДУФК.

З 1999 да ліпеня 2000 года Румбуціс працаваў другім трэнерам нацыянальнай зборнай Літвы. У розныя часы выконваў функцыі спартыўнага дырэктара ў мінскіх клубах «Дынама» і «Партызан».

У лютым 2017 года зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай Беларусі[2]. Пад яго кіраўніцтвам зборная 1996 года нараджэння і маладзей не здолела трапіць на чэмпіянат Еўропы 2019, заняўшы чацвёртае месца ў адборачнай групе. У лістападзе 2018 года пакінуў пасаду трэнера зборнай.

Зноскі