Мабілізацыя
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/%D0%A3%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%B0_%D0%9F%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%B4%D0%B8%D1%83%D0%BC%D0%B0_%D0%92%D0%A1_%D0%A1%D0%A1%D0%A1%D0%A0_%D0%BE%D1%82_22_%D0%B8%D1%8E%D0%BD%D1%8F_1941_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D0%BE_%D0%BC%D0%BE%D0%B1%D0%B8%D0%BB%D0%B8%D0%B7%D0%B0%D1%86%D0%B8%D0%B8_%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D0%BE%D0%B1%D1%8F%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%B2_%D1%80%D1%8F%D0%B4%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BE%D0%BA%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%BE%D0%B2.jpg/200px-thumbnail.jpg)
Мабілізацыя (мабілізацыйнае разгортванне) (фр.: mobilisation, ад mobiliser — рухаць) — комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на перавод узброеных сіл і дзяржаўнай інфраструктуры на ваеннае становішча. Упершыню слова «мабілізацыя» было ўжыта для апісання мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прусіяй ў 1850—1860 гадах. Тэорыя і метады мабілізацыі з тых часоў бесперапынна развіваліся.
Мабілізацыя можа быць агульнай, якая праводзіцца ў маштабе ўсёй дзяржавы з мэтай прывядзення ўзброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць і пераводу прамысловасці і інфраструктуры дзяржавы на ваеннае становішча, і прыватнай, якая можа праводзіцца як на асобнай тэрыторыі, так і з мэтай павышэння баявой гатоўнасці ўзброеных сіл ці асобных яе аб’яднанняў і злучэнняў.
Мабілізацыйны план — дакумент асаблівай важнасці, у якім прапісаны мабілізацыйныя мерапрыемствы і парадак іх правядзення. Ён непарыўна звязаны з Планам стратэгічнага разгортвання ўзброеных сіл. Абодва дакумента, як правіла, рыхтуюцца ў Генеральным штабе і зацвярджаюцца вышэйшым кіраўніцтвам краіны.
Перманентная мабілізацыя[правіць | правіць зыходнік]
У адрозненне ад мабілізацыі, якая праводзіцца да пачатку вайны і, у некаторых выпадках, з’яўляецца нагодай да яе, перманентная мабілізацыя праводзіцца на працягу ўсёй вайны, ці яе часткі. Важным рэсурсам гэтай мабілізацыі з’яўляецца кантынгент грамадзянскіх асоб, якія з прычыны натуральнага ходу часу дасягаюць прызыўнога ўзросту.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Froment, «La mobilisation et la préparation à la guerre».
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мабілізацыя