Майсей Залманавіч Бераў
Майсей Залманавіч Бераў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1909 (114 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 2003 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінааператар |
Кар’ера | 1942—1974 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 12692329 |
Майсе́й За́лманавіч Бе́раў (23 снежня 1909, Веліж[1] — 2003[2], Мінск) — беларускі кінааператар, кінадакументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні (цяпер — адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна Смаленскай вобласці).
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1934)[1]. Вядомы сваімі акварэлямі. За 44 гады працы ў беларускім кіно (1934-78) зняў шмат вядомых дакументальных фільмаў: «Помнікі Беларусі», «Белавежская пушча», «Глобус Напалеона», «Вясновыя мелодыі», «Соль зямлі», «Працаўнікі лесу», «ЧП у горадзе», «Мікалай Судзілоўскі», «Гадзіна цішыні» (пра мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулю). Сярод яго прац, такія поўнаметражныя кінастужкі, як «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой » (1942), «Савецкая Беларусь» (1949) і іншыя. Падчас 2-й сусветнай вайны — кінааператар на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[1]. Яго кадры ваенных гадоў былі выкарыстаны ў кінаэпапее «Вялікая Айчынная »[1]. У фільме «Хлопчык і цапля» быў сааўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і аператарам[1].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фільмы Берава розныя па жанрам: рэпартажныя, лірычныя, відавыя, кінапартрэты, навукова-папулярныя і г. д. Для кіначасопісаў болей за 2500 сюжэтаў[1].
- 1942 — Прыезд тувінскай дэлегацыі (разам з Т. З. Бунімовічам )[3]
- 1943 — Саюзкіначасопіс № 11/12 (разам з А. Шчакуцьевым , М. Ліўшыцам, І. Вейняровічам, І. Беляковым , С. Фрыдам , А. Эльбертам і іншымі)
- 1944 — Вызваленне Савецкай Беларусі
- 1945 — Працэс над немцамі ў Беларусі
- 1946 — Суд народа
- 1947 — Судовы працэс у Бабруйску
- 1947 — Світанак
- 1948 — Савецкая Беларусь
- 1948 — На зямлі Беларускай
- 1948 — Белавежская пушча
- 1950 — Савецкая Беларусь
- 1957 — На зямлі беларускай (сум. з У. Л. Акулічам, В. М. Юрэвічам)
- 1960 — Раніца жыцця
- 1962 — Гэтым летам
- 1962 — Глобус Напалеона
- 1962 — Соль зямлі
- 1962 — Глобус Напалеона
- 1963 — Веснавая мелодыя[1]
- 1964 — Незабыўнае (сум. з І. Н. Вейняровіч, Ю. М. Іванцовым, Р. І. Масальскім, І. К. Рэмішэўскім, Е. П. Сакаловым, С. Фрыдам )
- 1964 — Працаўнікі лесу
- 1965 — 3-е ліпеня (сум. з Ю. М. Іванцовым, Р. І. Масальскім, І. К. Рэмішэўскім, Е. П. Сакаловым)
- 1965 — Дзень Вялікай Перамогі (сум. з І. Н. Вейняровіч, Ю. М. Іванцовым, Г. Карлавым, Г. Л. Лейбманам , Е. П. Сакаловым, С. Фрыдам )
- 1966 — ЧП у горадзе
- 1967 — Генерал Пушча (саўм. з І. Н. Вейняровіч, Э. І. Гайдуком)
- 1968 — Штрыхі да партрэта (сум. з Ю. М. Іванцовым, І. Ц. Пікманам , У. П. Цяслюком, Р. З. Ясінскім)
- 1969 — Курган
- 1969 — Сапраўднае імя — Мікалай Судзілоўскі
- 1972 — Палескія калядкі (сум. з У. П. Цяслюком)
- 1972 — У час цішыны
- 1974 — Жыць у стагоддзях (сум. з А. І. Алаем, В. Кавалёвым, В. Е. Купрыянавым, А. Мячынскім, В. А. Арловым, А. І. Сіманавым, Г. Шынгерам)
- 1974 — Вызваленне Савецкай Беларусі (сум. з А. Аляксеевым, Е. Аляксеевым, І. Б. Арансам, Т. З. Бунімовічам , І. Вейняровічам, К. Венцам, Н. Гелейнам, Г. Голубевым, Ю. Доўнарам, Д. Ібрагімавым, Р. Л. Карменам , Л. Качур'янам, І. Камаровым, Л. Катлярэнка, А. Крыловым, Я. Д. Лазоўскім , В. Мішчанка, В. Мурамцавым , Я. Мухіным, І. Пановым , К. Піскаровым, М. Пасельскім , В. Прыдарогіным, А. Б. Рэйзман , А. Сёміным , Я. Смірновым, Н. Салаўёвым, А. Соф'іным , М. І. Сухавай , У. Э. Томбергам , З. Л. Фельдманам , У. А. Фраленкам , У. П. Цяслюком, Б. І. Шэрам , С. С. Школьнікавым , Д. Р. Шаламовічам )
- 1976 — Разьба па дрэву
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бераў Майсей Залманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Асобы
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Веліжы
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі УДІКа
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Беларусі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Нарадзіліся 23 снежня
- Франтавыя кінааператары Вялікай Айчыннай вайны
- Мастакі СССР
- Кінааператары СССР
- Кінааператары Беларусі
- Нарадзіліся ў Веліжскім раёне