Маньчжоу-го
Гістарычная дзяржава | |||||
Маньчжоу-го / Mǎnzhōuguó Дзяржава Маньчжурыя (1932–1934) Даманьчжоу-дзіго / Dà Mǎnzhōu Dìguó Вялікая Маньчжурская Імперыя (1934–1945) | |||||
---|---|---|---|---|---|
кіт.: 满洲 кіт.: | |||||
|
|||||
Гімн:
Дзяржаўны гімн Маньчжоу-го (1933—1942) (1942—1945) |
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Сіньцзін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сіньцзін, Фэньцянь, Маньчжоўлі, Харбін, Чэндэ | ||||
Мова(ы) | |||||
Афіцыйная мова | кітайская мова, японская мова і Маньчжурская мова | ||||
Рэлігія | канфуцыянства, будызм і сінтаізм | ||||
Грашовая адзінка | Юань Маньчжоу-го | ||||
Плошча | 984,195 км² | ||||
Насельніцтва | кітайцы, японцы, карэйцы, маньчжуры, рускія | ||||
Форма кіравання | аднапартыйная сістэма, дуалістычная манархія[d] і канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Айсін Гёра | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Вярхоўны кіраўнік | |||||
• 1932—1934 | Пу І | ||||
Імператар | |||||
• 1934—1945 | Пу І | ||||
Прэм’ер-міністр | |||||
• 1932—1935 | Чжэн Сяасюй | ||||
• 1935—1945 | Чжан Цзінхуэй | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маньчжоу-го, да 1934 года Маньчжурская дзяржава, пасля 1934 года — Вялікая Маньчжурская імперыя — марыянеткавая дзяржава на тэрыторыі кітайскага рэгіёну Маньчжурыя, створаная Японскай імперыяй у 1932 годзе. Першапачаткова была рэспублікай, а з 1934 года стала канстытуцыйнай манархіяй. Не мела міжнароднага прызнання. Фармальна лічылася незалежнай дзяржавай, але дэ-факта была пад японскім кіраваннем.
Маньчжоу-го з’явілася ў выніку Мукдэнскага інцыдэнту, калі японская Квантунская армія ўзяла штурмам крэпасць Мукдэн і захапіла рэгіён, устанавіўшы сваю ваенную адміністрацыю. Праз год афіцыйным кіраўніком дзяржавы (спачатку рэгентам) стаў Пу І, апошні імператар з дынастыі Цын.
Маньчжоу-го спыніла існаванне падчас савецкага ўварвання ў Маньчжурыю ў жніўні 1945 года. Чырвоная армія ў канцы вайны з Японіяй перадала тэрыторыю кітайскім камуністам, у 1949 годзе Маньчжурыя ўвайшла ў склад КНР.
Сталіца дзяржавы — Сіньцзін (цяпер — Чанчунь).
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]У XVII стагоддзі плямёны маньчжураў, захапіўшы Кітай, утварылі Імперыю Цын.
У другой палове XIX стагоддзя Імперыя Цын трапіла ў заняпад, што звязана з яе палітыкай ізаляцыянізму. Паслаблены Кітай стаў аб’ектам інтарэсаў іншых вялікіх дзяржаў, у першую чаргу — Японскай і Расійскай імперый, якія сталі весці саперніцтва за ўплыў на тэрыторыі Кітая. У 1860 годзе Расія і Імперыя Цын падпісалі Пекінскі трактат, які зацвярджаў мяжу паміж гэтымі дзяржавамі — Маньчжурыя была падзелена па рацэ Амур (тэрыторыя, якую атрымала Расія, у Кітаі называлі Знешняй Маньчжурыяй). Далейшае паслабленне Цынскай дзяржавы прывяло да росту ўплыву Расійскай імперыі ўжо ў самой Маньчжурыі — была пабудавана Кітайска-Усходняя чыгунка, для сувязі з Порт-Артурам і Уладзівастокам. Яна праходзіла праз адзін з найважнейшых гарадоў Маньчжурыі — Харбін. У далейшым расійскае кіраўніцтва разглядала праект «Жаўтаросія» — па каланізацыі рускімі паўночнай часткі Кітая, асновай якога і паслужыла б тэрыторыя вакол чыгункі.
Супрацьстаянне дзвюх дзяржаў за ўплыў у рэгіёне прывяло да руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, якую Расія прайграла. Расійскае ўладарства над Маньчжурыяй замянілася на японскае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1911 годзе адбылася антыманархічная Сіньхайская рэвалюцыя, у выніку якой Цынская імперыя была ліквідавана, а Кітай быў абвешчаны рэспублікай. Шасцігадовы імператар Пу І перастаў быць афіцыйным кіраўніком дзяржавы, але за ім захавалі тытул і права жыць у Забароненым горадзе. Калі маладому імператару споўнілася 18 гадоў, яго выгналі з Забароненага горада і пазбавілі ўсіх тытулаў. Пу І пасяліўся ў японскай канцэсіі ў Цяньцзіне. З гэтага часу Японія будзе мець вялікі ўплыў на выгнанага імператара.
Да 1930 года камандаванне Квантунскай арміі, якая ахоўвала японскую частку Кітайска-Усходняй чыгункі, складае план поўнага захопу Маньчжурыі. У ноч з 18 на 19 верасня 1931 года японскія жаўнеры ўзарвалі ўчастак чыгункі, выдаўшы гэта за правакацыю з боку кітайцаў. Японцы пачалі абстрэл і штурм кітайскіх крэпасцей Бэйдаін і Мукдэн. Урад Чана Кайшы не мог дапамагчы сваім войскам у Маньчжурыі, і ім даводзілася адступаць. У выніку, Маньчжурыя цалкам акупавана японскімі войскамі.
1 сакавіка 1932 года абвешчана Маньчжурская дзяржава. Каб апраўдаць стварэнне гэтай дзяржавы, японцы запрасілі Пу І стаць яе кіраўніком. У 1934 годзе Пу І абвешчаны імператарам, а Маньчжоу-го атрымала афіцыйную назву Вялікая Маньчжурская імперыя.
Праз японскія інвестыцыі ў Маньчжоу-го праведзена індустрыялізацыя, у краіне сталі здабываць прыродныя рэсурсы.
У 1939 годзе войскі Маньчжоу-го прымалі ўдзел у баявых сутыкненнях супраць савецка-мангольскіх сіл на Халхін-голе.
У жніўні 1945 года Чырвоная Армія абвясціла вайну Японіі і пачала наступленне на тэрыторыю Маньчжоу-го.
18 жніўня імператар Пу І адрокся ад стальца, дзяржава Маньчжоу-го спыніла існаванне.
Пу І спрабаваў збегчы ў Японію, каб здацца амерыканскім войскам, але, калі рыхтаваўся да адлёту, савецкія дэсантнікі захапілі аэрапорт і ўзялі імператара ў палон.
Міжнародны статус
[правіць | правіць зыходнік]У 1932 годзе Ліга нацый стварыла спецыяльную камісію пад кіраўніцтвам Віктара Бульвера-Літана, якую адправілі ў Маньчжурыю для вызначэння абставін Мукдэнскага інцыдэнту. У выніковай справаздачы камісіі было зафіксавана, што ўсе японскія дзеянні былі спланаванай агрэсіяй, а Маньчжурыя прызнавалася тэрыторыяй Кітая. Да таго ж японская заява, што Кітай — дэзарганізаваная дзяржава, не была прызнана. У дакладзе таксама адзначалася, што дзяржава Маньчжоу-го створана па волі Японіі, але без волі народа, які жыве на гэтай тэрыторыі. Японія прызнавалася парушальніцай міжнародных дамоў і Статута Лігі нацый.
Маньчжоу-го адразу прызнана Японіяй, у далейшым — яе хаўруснікамі (у тым ліку праяпонскім урадам Кітая). З еўрапейскіх краін яе прызналі Германія і яе хаўруснікі, а таксама СССР. Акрамя гэтага, Маньчжоу-го прызналі Сальвадор і Дамініканская Рэспубліка.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]За кароткі час існавання (1932—1945) у Маньчжоу-го часта праводзілі адміністрацыйныя рэформы. Ніжэй — табліца рэгіёнаў, якія існавалі ў розныя гады:
Год | |||||
---|---|---|---|---|---|
1932 | 1934 | 1937 | 1939 | 1941 | 1943 |
Лунцзян |
Хэйхэ |
Хэйхэ |
Хэйхэ |
Хэйхэ |
Хэйхэ |
Саньцзян |
Саньцзян |
Саньцзян |
Саньцзян |
Саньцзян | |
Лунцзян |
Лунцзян |
Лунцзян |
Лунцзян |
Лунцзян | |
Бэянь |
Бэянь |
Бэянь | |||
Цзылінь |
Біньцзян |
Біньцзян | |||
Біньцзян |
Біньцзян |
Біньцзян | |||
Муданьцзян |
Муданьцзян |
Муданьцзян |
Аб’яднаны Дунмань | ||
Дунань |
Дунань | ||||
Цзяньдао |
Цзяньдао |
Цзяньдао |
Цзяньдао | ||
Цзылінь |
Цзылінь |
Цзылінь |
Цзылінь |
Цзылінь | |
Фэнцянь |
Аньдун |
Аньдун |
Аньдун |
Аньдун |
Аньдун |
Тунхуа |
Тунхуа |
Тунхуа | |||
Фэнцянь |
Фэнцянь |
Фэнцянь |
Фэнцянь |
Фэнцянь | |
Сыпін |
Сыпін | ||||
Цзыньчжоу |
Цзыньчжоу |
Цзыньчжоу |
Цзыньчжоу |
Цзыньчжоу | |
Сінань |
Сінань |
Сінань |
Паўночны Сінань |
Паўночны Сінань |
Аб’яднаны Сінань |
Усходні Сінань |
Усходні Сінань | ||||
Паўднёвы Сінань |
Паўднёвы Сінань | ||||
Заходні Сінань |
Заходні Сінань | ||||
- | Жэхэ |
Жэхэ |
Жэхэ |
Жэхэ |
Жэхэ |
Сіньцзін |
Сіньцзін |
Сіньцзін |
Сіньцзін |
Сіньцзін |
Сіньцзін |
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна гісторыкі разглядаюць Маньчжоу-го як марыянетачную дзяржаву Японскай імперыі, абгрунтоўваючы гэта моцнай вайсковай прысутнасцю і строгім кантролем за ўрадам дзяржавы. У кітайскай гістарыяграфіі яе звычайна называюць «Вэй Маньчжоу-го» (Фальшывая Маньчжурская дзяржава).
З 1934 года Маньчжоу-го абвяшчалася манархіяй. Імператар кіраваў краінай, абапіраючыся на Дзяржаўны Савет (кіт.
Таксама існаваў Заканадаўчы савет, роля якога зводзілася да фармальнага ўхвалення пастаноў Дзяржсавета.
У Маньчжоу-го была адзіная дазволеная палітычная партыя, якая падпарадкоўвалася ўраду — Таварыства згоды Маньчжоу-го (кіт.
Пошта і паштовыя маркі
[правіць | правіць зыходнік]Першыя маркі «Паштовай службы Маньчжурскай дзяржавы» выйшлі 28 чэрвеня 1932 года. Яны мелі розны намінал і маглі быць з двума тыпамі малюнкаў — з пагадай у Ляаяне і з партрэтам імператара Пу І.
З 1934 года, у сувязі са зменай назвы дзяржавы, новы выпуск марак выйшаў з надпісам «Паштовая служба Маньчжурскай імперыі».
З 1935 года выпускаліся маркі з малюнкам герба Маньчжоу-го. З 1937 года да ліквідацыі дзяржавы ў 1945 годзе выходзілі памятныя маркі ў гонар прыняцця новых законаў, гадавіны стварэння Маньчжоу-го, і ў гонар Японіі (напрыклад, да 2600-годдзя японскай дзяржавы ў 1940 годзе).
Апошні выпуск паштовых марак Маньчжоу-го адбыўся 2 мая 1945 года, у гонар 10-годдзя імператарскага ўказа «Адна дабрадзейнасць, адно сэрца», выдадзенага ў знак салідарнасці Маньчжоу-го з Японіяй.
Пасля ліквідацыі дзяржавы паштовыя службы маньчжурскага рэгіёна працягвалі выкарыстоўваць маркі Маньчжоу-го, якія захаваліся, робячы на іх наддрукоўкі «Кітайская рэспубліка» на кітайскай мове.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маньчжоу-го // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 97. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маньчжоу-го