Марыя Магдаліна
Выгляд
Марыя Магдаліна | |
---|---|
іўр.: מרים המגדלית грэч. Μαρία ἡ Μαγδαληνή | |
| |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | I стагоддзе |
Месца смерці | |
У ліку | роўнаапостальная (праваслаўе) |
Дзень памяці | 4 жніўня (22 ліпеня ст.ст.) |
Атрыбуты | пасудзіна з міро, чырвонае велікоднае яйка, алебастравая пасудзіна з пахамі, доўгія валасы, чэрап |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Магдаліна (іўр.: מרים המגדלית, стар.-грэч.: Μαρία ἡ Μαγδαληνή, лац.: Maria Magdalena) — персанаж Новага Запавету, адданая паслядоўніца Ісуса Хрыста, хрысціянская святая, міраносіца, якая, згодна з евангельскім тэкстам, ішла следам за Хрыстом, прысутнічала пры распяцці і была сведкай яго пасмяротнага з’яўлення.
У праваслаўнай і каталіцкай цэрквах шанаванне Магдалены адрозніваецца: праваслаўе шануе яе выключна як міраносіцу, якую вылекавалі ад сямі дэманаў і фігуруе толькі ў некалькіх евангельскіх эпізодах, а ў традыцыі каталіцкай царквы доўгі час было прынята атаясамліваць з ёю вобраз блудніцы, што каецца, і Марыю з Віфаніі, а таксама прыкладаць шырокі легендарны матэрыял.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Магдаліна