(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Марыінскі палац (Кіеў) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Марыінскі палац (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на Марыінскі палац, 2018

Марыінскі палац (укр.: Маріїнський палац) — двухпавярховы палац у Кіеве на высокім правым беразе Дняпра. Знаходзіцца побач з будынкам Вярхоўнай Рады і з’яўляецца цырыманіяльнай рэзідэнцыяй Прэзідэнта Украіны.

Палац у Царскім садзе быў закладзены па замове імператрыцы Елізаветы Пятроўны ў 1744 годзе. Праект у стылі барока быў распрацаваны яе прыдворным архітэктарам Барталамеа Растрэлі. Пад кіраўніцтвам масквіча Івана Мічурына, а таксама групы іншых архітэктараў палац быў збудаваны да 1752 года.

Заказчыца не паспела наведаць палац. Першай царскай асобай, якая спынілася ў Марыінскім палацы, была Кацярына II, якая наведала Кіеў у 1787 г. Тут яна прымала 14 лютага венесуэльскага палітычнага дзеяча Франсіска Міранду, будучага вызваліцеля ад іспанскай каланіяльнай сістэмы[1].

У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў палац быў рэзідэнцыяй генерал-губернатараў Кіеўскай губерні. У 1889 г. у Царскім садзе пры Марыінскім палацы Д. Морыс ідэнтыфікаваў новы ў батаніцы від какаінавага куста — Erythroxylum novogranatense, так званая калумбійская ці трухільская кока[2].

Напачатку XIX стагоддзя Царскі палац згарэў у выніку серыі пажараў. Праз паўстагоддзя, у 1870 годзе, Аляксандр II даручыў архітэктару Карлу Маеўскаму рэканструяваць палац, зыходзячы са старых планаў і карцін. Пасля аднаўлення быў пераназваны ў Марыінскі ў гонар імператрыцы Марыі Аляксандраўны. Па яе жаданні, ля паўднёвага боку палаца быў разбіты вялікі парк. Палац да 1917 г. служыў рэзідэнцыяй для членаў імператарскай сям’і, якія наведвалі Кіеў.

Пасля рэвалюцыі

[правіць | правіць зыходнік]
Марыінскі палац, 2007 г.

Падчас Грамадзянскай вайны Марыінскі палац выкарыстоўваўся як ваенны штаб. У кан. 1920-х будынак належаў сельскагаспадарчай школе, пазней стаў музеем. Падчас Вялікай Айчыннай вайны палац моцна пацярпеў і быў адрэстаўраваны ў канцы 1940-х. Яшчэ адна буйная рэстаўрацыя была здзейснена ў 1980-х. У наш час Марыінскі палац знаходзіцца на рэканструкцыі.

Зноскі