Міжнародны жаночы дзень
Міжнародны жаночы дзень — свята, якое адзначаюць у шэрагу краін як «жаночы дзень». Сэнс, закладзены ў гэтае вызначэнне, вар’іруецца ад дня барацьбы жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы да дня шанавання жанчын (што некаторымі ўспрымаецца як праява сексізму[1]).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Забастоўка тэкстыльшчыц
[правіць | правіць зыходнік]Шырокі распаўсюд атрымала версія, што традыцыя адзначаць Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка была пачатая «маршам пустых рондаляў», праведзенага ў гэты дзень 1857 года работніцы тэкстыльнай прамысловасці і пашывачных фабрык у Нью-Ёрку ў знак пратэсту супраць непрымальных умоў працы і нізкай заработнай платы. Яны патрабавалі скарачэння працоўнага дню, паляпшэння ўмоў працы, роўную з мужчынамі заработную плату. Жанчыны ў той час працавалі да 16 гадзін на суткі, а іх праца была вельмі нізкааплатная. Ліліяна Кандэл і Франсуаза Пік у сваім артыкуле паказалі, што гэты факт не пацвярджаецца, а паданне, верагодна, было прыдумана ў 1955 годзе, каб аддзяліць традыцыю свята ад камуністычнай ідэалогіі, што было важна для змагароў за правы жанчын у Заходняй Еўропе і ЗША ў гады Халоднай вайны.[2]
Зноскі
- ↑ Радулова Н. В. День рождения феминизма // Огонёк. — 2008. — № 10 (5037). — С. 62. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2010.
- ↑ Temma Kaplan, On the Socialist Origins of International Women’s Day, in: Feminist Studies, 11, 1985, S. 163—171. (PDF Архівавана 15 чэрвеня 2007.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міжнародны жаночы дзень