Мікалай Халезін
Мікалай Халезін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Наталля Андрэеўна Каляда[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, журналіст, тэатральны рэжысёр, акцёр |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Мікалай Халезін (30 сакавіка 1964, Мінск, БССР) — беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра». Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі.
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і спевака Мінскай філармоніі[1]. Пасля заканчэння школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытута народнай гаспадаркі, але пасля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасцю[2].
Працаваў журналістам у газетах «Имя», «Наша свабода»[3], быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».
Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».
У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Наталляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатр», які атрымаў шырокую вядомасць у Беларусі і замежжы.
Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы свету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэмій і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах свету[4].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Люблю Беларусь (2010)[5]
- Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (2023)[6][7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Оттенки времени. Веселый Ярик
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/754102.html
- ↑ http://www.belgazeta.by/20050110.1/320013072/ Архівавана 25 жніўня 2011.
- ↑ http://old.euroradio.fm/by/1143/experts/44728/ Архівавана 16 жніўня 2011.
- ↑ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Birthday Honours List 2023 PM List Transparency Data
- ↑ Мікалай Халезін і Наталля Каляда ўдастоеныя звання Ордэна Брытанскай імперыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Блог Мікалая Халезіна (руск.)