(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР
скарочана — Мінсельгас
  • Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР (19851991)
  • Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (19471953), (19651985)
  • Міністэрства земляробства БССР (19461947)
Выява лагатыпа
Будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР
Будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 1946
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят земляробства БССР
Дата скасавання жнівень 1991
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Кірава, 15, Мінск 220050

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства земляробства БССР на базе Народнага камісарыята земляробства БССР[1].

У 1947 годзе Міністэрства земляробства, Міністэрства тэхнічных культур і Міністэрства жывёлагадоўлі былі аб'яднаны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2].

У 1953 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленняе сельскім і калгасным будаўніцтвам пры Савеце Міністраў БССР і ўпраўленне па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб’яднаны ў адно Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР[3]. З 1954 года міністэрства атрымала новую назву — Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

У 1965 годзе на базе Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[4].

У 1985 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР спыніла сваю дзейнасць[5]; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства пладовагароднінай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[6]. У 1990 г. кіруючым органам сістэмы аграпрамысловага комплексу стаў Дзяржаўны камітэт БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні, які ў 1991 годзе быў пераўтвораны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР[7], а з жніўня 1991 г. — Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Структура на 1974 год

[правіць | правіць зыходнік]
  • Галоўнае ўпраўленне жывёлагадоўлі
  • Галоўнае ўпраўленне земляробства
  • Галоўнае ўпраўленне механізацыі і электрыфікацыі
  • Галоўнае ўпраўленне па племянной справе (Старавіленскі тракт, 91)
  • Галоўнае ўпраўленне падрыхтоўкі кадраў
  • Галоўнае ўпраўленне сельскагаспадарчай навукі і прапаганды
  • Галоўнае ўпраўленне саўгасаў
  • Галоўнае ўпраўленне эканомікі і планавання
  • Упраўленне ветэрынарыі
  • Упраўленне зямельных фондаў і землеўпарадкавання
  • Упраўленне прамысловых прадпрыемстваў калгасаў і саўгасаў
  • Упраўленне кіруючых кадраў
    • Навукова-метадычны аддзел
  • Аддзел свінагадоўлі
  • Аддзел сельскагаспадарчай навукі і прапаганды
  • Рэспубліканскі галаўны інфармацыйна-вылічальны цэнтр (вул. Казінца, 86)
  • Рэспубліканская нарматыўна-даследчая станцыя па працы (вул. Казінца, 88)
  • Беларускі рэспубліканскі цэнтр навуковай арганізацыі працы ў сельскай гаспадарцы (вул. Казінца, 103)[8].
  1. Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 лютага 1947 года.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1953 года.
  4. Пастанова ЦК КПБ і СМ БССР № 106 ад 13 сакавіка 1965 года «Аб паляпшэнні працы сельскай гаспадаркі БССР».
  5. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 6 декабря 1985 года «Об изменениях в системе органов управления агропромышленным комплексом Республики Беларусь»
  6. Пастанова ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 22 лістапада 1985 года № 357 «Аб мерах па выкананні пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14 лістапада 1985 года № 1114 «Аб далейшым удасканаленні кіравання аграпрамысловым комплексам».
  7. Пастанова Вярхоўнага Савета БССР ад 20 лютага 1991 года «Аб частковай змене структуры Савета Міністраў Беларускай ССР».
  8. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)
  • Высшие органы государственной власти и центрального управления. Ч. 2. – Мн., 2000. – С.5–11.