Міхаіл Сяргеевіч Філіпоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Сяргеевіч Філіпоўскі
Дата нараджэння 1 лютага 1896(1896-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1956(1956-01-08) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы  Расійская імперыя 19151917
 СССР 19181950
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені
Ордэн Кутузава II ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Ордэн «Легіён пашаны» ступені легіянера
Ордэн «Легіён пашаны» ступені легіянера

Міхаі́л Сярге́евіч Філіпо́ўскі (10 лютага 1896, БаранавічыМінская губерня — 8 студзеня 1956, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1945). Кандыдат ваенных навук (1948).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 лютага 1896 года ў Баранавічах у шляхецкай сям’і. Яго дзед па маці — вядомы рускі генерал Аляксееў.

У 1915 годзе М. С. Філіпоўскі ўступіў у рускую імператарскую армію, тады ж скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча, выпушчаны паручнікам. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, камандаваў ротай, затым батальёнам, ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім і Паўночным франтах. Пасля рэвалюцыі салдаты абралі Філіпоўскага ў палкавы камітэт. З 1917 года член УКП(б).

Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У 1918 годзе М. С. Філіпоўскі добраахвотна ўступіў у РСЧА, з пачаткам Грамадзянскай вайны ваяваў на Паўночным фронце супраць белагвардзейцаў і замежных інтэрвентаў, камандуе зводным атрадам Паўночна-Усходняга ўчастка атрадаў заслоны. 31 жніўня 1918 года зводны батальён амерыканскіх, англійскіх і французскіх інтэрвентаў пад камандаваннем Хадэльдона паспрабаваў прарвацца да станцыі Абазёрская з фланга. 4 верасня 1918 года батальён быў разгромлены атрадам М. С. Філіпоўскага. 11 верасня 1918 года загадам РВС РСФСР з войскаў Паўночна-ўсходняга ўчастка Заходняй заслоны была створана 6-я армія. 20 лістапада 1918 года ўсе савецкія войскі былі зведзены ў палкі, М. С. Філіпоўскі прызначаны камандзірам 160-га стралковага палка. У студзені-лютым 1919 года ўдзельнічае ў Шэнкурскай аперацыі. План аперацыі быў распрацаваны камандуючым 6-й арміяй А. А. Самойла. Згодна з планам М. С. Філіпоўскі ўзначаліў адзін з трох атрадаў — Вельскі (Вельскую калону) 18-й стралковай дывізіі. У атрадзе налічвалася 1350 чалавек, 4 гарматы і 21 кулямёт. Пасля трох дзён баёў Вельскі атрад захапіў умацаванне на Высокай гары, разбіўшы амерыкана-канадскія часткі, і адкрыў дарогу на Шэнкурск. 25 студзеня горад быў вызвалены. З 27 кастрычніка па 18 лістапада 1919 года М. С. Філіпоўскі ч. в. с. камандзіра 54-й стралковай дывізіі, з 26 лістапада 1919 года — ч. в. с. камандзіра 18-й стралковай дывізіі. 21 лютага 1920 года дывізіяй быў вызвалены Архангельск, затым Анега. З вызваленага Архангельска адправіў прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Дэвіду Лойд Джорджу тэлеграму: «Вашых скінулі ў мора, сустракайце. Камдыў Філіпоўскі». М. С. Філіпоўскі камандаваў 18-й стралковай дывізіяй да 23 сакавіка 1920 года, затым прызначаны начальнікам штаба той жа дывізіі. Неўзабаве белы рух на Паўночным фронце быў канчаткова разгромлены, дывізія была перакінутая на Заходні фронт і ўвайшла ў склад 4-й арміі. У якасці начальніка штаба 18-й стралковай дывізіі М. С. Філіпоўскі ўдзельнічае ў Савецка-польскай вайне — Майскай аперацыі, Ліпеньскай аперацыі і Варшаўскай бітве. У Варшаўскай аперацыі РСЧА пацярпела паражэнне, у канцы жніўня 1920 года часткі 4-й арміі былі інтэрнаваныя ў Усходняй Прусіі.

Паміж войнамі[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе М. С. Філіпоўскі скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу (КУКС) пры Ваеннай акадэміі РСЧА, камандаваў 20-й стралковай дывізіяй Туркестанскага фронту, удзельнічаў у баях з басмачамі. У той час падзяляў погляды трацкісцкай апазіцыі, выступаў у партарганізацыі дывізіі ў абарону поглядаў Троцкага. З 1924 года — памочнік камандзіра 13-га стралковага корпуса таго ж фронту, затым памочнік начальніка і ч. в. с. начальніка ўпраўлення Каўказскай арміі, ваенны кіраўнік Закаўказскага камуністычнага ўніверсітэта.

У 1927 годзе накіраваны ваенным саветнікам ў Кітай, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, вярнуўся праз год. У 1928 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе і быў прызначаны камандзірам стралковай дывізіі, затым служыў на пасадах начальніка Упраўлення ВНУ, начальніка Упраўлення па пазавайсковай падрыхтоўкі начальніцкага складу, памочніка інспектара па ваеннай працы «ТСААВІЯХІМ» СССР.

28 лістапада 1938 года наркам абароны СССР К. Е. Варашылаў звярнуўся ў Палітбюро ЦК ВКП(б) з просьбай звольніць з РСЧА камкораў: Пятроўскага Л. Р., Сцяпанава М. В., карінтэнданта Жыльцова А. І., камдываў Барынава А. І., Філіпоўскага М. С. і камбрыга Шафранскага І. І. з прычыны наяўных на іх шэрагу кампраметуючых дадзеных. У канцы лістапада 1938 года М. С. Філіпоўскі быў звольнены ў запас.[1] Арыштаваны не быў. У 1939 годзе быў адноўлены ў РСЧА і прызначаны выкладчыкам Вышэйшай школы штабной працы Чырвонай Арміі і Акадэміі Генштаба (адначасова навучаючыся ў Акадэміі Генштаба).

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны М. С. Філіпоўскі на той жа пасадзе. У 1942 годзе ён скончыў Акадэмію Генштаба, у снежні 1942 года быў прызначаны начальнікам штаба 58-й арміі. Прымаў удзел у Бітве за Каўказ. 9 лютага 1943 года пачалася Краснадарская наступальная аперацыя, у ходзе якой М. С. Філіпоўскі ўзначальваў ударную групоўку 58-й арміі ў складзе 317-й, 351-й і 417-й стралковых дывізій. У наступленні, распачатым 26 лютага 1943 года, удзельнічалі толькі дзве дывізіі з трох (417-я не паспела падысці), нягледзячы на гэта і цяжкія ўмовы надвор’я, ударная група Філіпоўскага наступала паспяхова, але яе наступленне не было падтрымана. У выніку група трапіла ў акружэнне, але працягвала змагацца. Да 3 сакавіка ў групы скончыліся боепрыпасы, сувязі са штабам не было, М. С. Філіпоўскі прыняў самастойнае рашэнне — адвесці войскі. Да вечара 4 сакавіка часці ўдарнай групы, знішчыўшы матэрыяльную частку, з баямі выйшлі з акружэння.

12 мая 1943 года прызначаны начальнікам штаба 9-й арміі, з верасня па кастрычнік 1943 года ўдзельнічаў у Новарасійска-Таманскай аперацыі. 6 лістапада 1943 года ўпраўленне арміі было расфармавана, М. С. Філіпоўскі быў прызначаны начальнікам штаба 47-й арміі, на гэтай пасадзе да ліпеня 1944 года. З жніўня 1944 года М. С. Філіпоўскі — у распараджэнні Галоўнага ўпраўлення кадраў (ГУК) НКА. У снежні 1944 года М. С. Філіпоўскі прызначаны намеснікам камандуючага 4-й гвардзейскай арміі 3-га Украінскага фронту, удзельнічаў у Будапешцкай аперацыі.

У студзені 1945 года прызначаны ч. в. с. камандуючага 46-й арміяй 3-га Украінскага фронту, працягваў удзел у Будапешцкай аперацыі.

5 сакавіка 1945 года стаў камандзірам 104-га стралковага корпуса, удзельнічаў у Будапешцкай і Венскай аперацыях.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Надмагільны помнік на Увядзенскіх могілках.

Пасля вайны М. С. Філіпоўскі працягваў камандаваць корпусам у Паўднёвай групе войскаў.

У 1946 годзе перайшоў на выкладчыцкую працу ў Акадэмію Генштаба, быў прызначаны старшым выкладчыкам кафедры тактыкі вышэйшых злучэнняў.

У снежні 1950 года выйшаў у адстаўку.

Памёр 8 студзеня 1956 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.

Званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За час службы М. С. Філіпоўскі быў узнагароджаны:

Зноскі

  1. Черушев Н. С. Удар по своим. Красная Армия: 1938—1941. — М.: Вече, 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — 408 с.
  • Макаров Н. А. Военная интервенция и Гражданская война на Севере России 1918—1920 гг. — Правда Севера, 2008.
  • Самойло А. А. Две жизни. — 1958.
  • Черушев Н. С. Удар по своим. Красная Армия: 1938—1941. — М.: Вече, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]