(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Нанда — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Нанда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Нанда
नान्द

Сталіца Паталіпутра
Форма кіравання манархія

На́нда (санскр.: नान्द) — дынастыя манархаў і створаная ёю дзяржава ў старажытнай Індыі. Паводле Махавамсы, існавала каля 345 г. да н. э.322 г. да н. э..

Заснавальнікам дынастыі Нанда быў Махападма, які паходзіў з варны шудр і быў названы ў Пуранах знішчальнікам кшатрыяў. Махападма прыйшоў да ўлады ў Паталіпутры як узурпатар і заваяваў 7 дзяржаў. Яго нашчадкі пашырылі межы. Сярод іх заваяванняў была дзяржава Калінга. На поўдні імперыя Нанда магла дасягаць поўначы сучаснай Карнатакі, на захадзе — Пенджаба.

Агулам было 9 валадароў Нанда. Паводле большасці крыніц, яны валадарылі 2 пакаленні. Аднак у Пуранах толькі валадарству Махападмы адводзіцца 88 гадоў. Валадарам прыпісваюцца незлічоныя багацці, а таксама рэформы па ўпарадкаванні падатковай сістэмы, ірыгацыя засушлівых раёнаў Дэкана.

Апошняга валадара Дхана Нанда не паважалі падданыя, урэшце ён быў пераможаны Чандрагуптам Маур’я.