Наталля Мікалаеўна Паплаўская
Наталля Мікалаеўна Паплаўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1931 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Георгій Георгіевіч Паплаўскі |
Род дзейнасці | мастачка, ілюстратарка |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наталля Мікалаеўна Паплаўская (19 студзеня 1931, г. Саратаў) — беларуская мастачка–графік. Жонка народнага мастака Беларусі Г. Г. Паплаўскага, маці мастачкі К. Г. Паплаўскай.
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1964). Вучылася ў Л. Лейтмана, П. Любамудрава, В. Волкава.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая як мастачка ў галіне кніжнай і станковай графіцы. Працуе ў тэхніках афорта, літаграфіі, а таксама акварэлі, гуашы, пяра. З 1956 года пачала браць удзел у мастацкіх выстаўках.
Выканала ў тэхніцы акварэлі (Браслаўшчына) (1975; цыкл «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», 1977), літаграфіі (серыі «Палессе», 1969; «Героі беларускіх казак», 1971) і інш.
Займалася афармленнем дзіцячай кнігі (беларускія народныя казкі, казкі народаў СССР, творы Р. Кіплінга, Ш. Перо і інш.), школьных падручнікаў.
Для твораў мастачкі характэрна вытанчанае пачуццё стылю, творчая фантазія, казачна–паэтычная інтэрпрэтацыя прыроды і народнага жыцця,
Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі; фондах БСМ; Міністэрства культуры Расіі, аб'яднанні «Цэнтральны дом мастака» у Маскве; мастацкім музеі г. Магілёва; мастацкіх галерэях Аполе і Варшавы (Польшча); прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Еўропы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў 1970 за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом 1-й ступені на ўсесаюзным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў 1978 за ілюстрацыі да кніжцы «Ладачкі-ладкі» (1977). Дыпломы імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» (1970, 1979) за цыкл работ на тэмы беларускіх казак. Удзельніца міжнародных кірмашоў у Балонні, конкурсаў дзіцячай кнігі ў Браціславе, Балонні, Лейпцыгу, Барселоне[1]. За выдатныя заслугі ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2001 годзе Наталля Паплаўская была ўдастоеная медаля імя Францыска Скарыны[2].
Зноскі
- ↑ «Исцеление реализмом. Белорусская современная классика» Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)
- ↑ В Национальном художественном музее открылась выставка художников Георгия и Натальи Поплавских Архівавана 4 сакавіка 2021. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 65. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 132. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 171. — 742 с. — 9 500 экз.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 413. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Н. Паплаўская. Нядзеля Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Жанчыны-мастакі