Натан Майсеевіч Воранаў
Натан Майсеевіч Воранаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1978 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя → СССР |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, нацюрморт, партрэт, гістарычна-сюжэтная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Іван Ахрэмчык, Фёдар Фогт, Сямён Абугаў |
Уплыў на | Уладзімір Тоўсцік, Аляксей Кузьміч |
Узнагароды | |
Сайт | voronov.by |
Ната́н Майсе́евіч Во́ранаў (19 мая 1916, Магілёў — 3 сакавіка 1978) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1966)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў 1931—1935 гадах у выкладчыкаў Івана Ахрэмчыка і Фёдара Фогта, у 1936—41, 1946—48 у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе, настаўнікі А. А. Асмёркін і С. Л. Абугаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1] — пасля падрыхтоўкі ў артылерыйскім вучылішчы ў Кастраме камандаваў артылерыйскай батарэяй, потым узводам разведкі. Не раз быў паранены, на некаторы час страціў зрок. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш[2].
Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1933 года.
Выкладаў маляванне і чарчэнне ў сярэдніх школах Магілёва (1934), на кафедры малюнка і жывапісу БДТМІ (1966—78). Дацэнт (1970)[1].
Сябра секцыі жывапісу Саюза мастакоў БССР з 1949, выконваў абавязкі старшыні Саюза мастакоў БССР у 1963—65.
З канца 1940-х гадоў жыў у Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Найбольш вядомыя творы прысвечаны падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі і барацьбе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: «Раніца ў Кастрычніку. Мінск, 1917 год» (1957), «Беларусь. За ўладу Саветаў» (1967), «Зямля непакораная» (1974). Стварыў партрэты беларускіх кампазітараў Я. Цікоцкага (1949), У. Кандрусевіча (1975), групавы партрэт фехтавальшчыц («Беларускія „мушкецёры“», 1971); лірычныя і індустрыяльныя пейзажы «Разліў на Бярэзіне» (1958), «Гомель. Порт» (1963), «Вясна. Сяброўкі» (1967), «Роздум» (1971), «Зацвіло» (1973), «Венецыя. Даждлівая раніца» (1974), «Новы горад», «Сатана», «Мінчанка» (усе 1977), нацюрморты і інш[1].
Беларуская мастацтвазнаўца Наталля Сяліцкая лічыць, што Н. Воранаў «быў верны ідэалам свайго часу і прытрымліваўся ў творчасці асноўных догмаў сацыялістычнага рэалізму… Аднак творчасць Натана Майсеевіча выходзіла за рамкі гэтага метаду. Захоўваючы ідэалагічную аснову афіцыйнага мастацтва, у жывапісна-пластычным вырашэнні сваіх карцін ён творча пераасэнсоўвае спадчыну імпрэсіянізму, а таксама постімпрэсіянізму і фавізму. Такое спалучэнне розных мастацкіх традыцый і бясспрэчнага таленту каларыста робіць асабліва прывабнай творчасць мастака і для сучаснага гледача»[2].
Беларускі мастак Андрэй Дубінін, аналізуючы творчасць Н. Воранава, бачыць у ёй дзве лініі: «грамадска-палітычную» і прыватную, камерна-інтымную. А. Дубінін падкрэслівае цікавасць Воранава да «прыцемкавага» боку быцця і адзначае: «Ён патрабавальны да формы, што відаць у кампазіцыях партрэтаў, амаль заўсёды „экс-цэнтрычных“, ссунутых, на ломцы шаблона»[3].
Творы Н. Воранава захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у Музеі гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, у прыватных калекцыях Беларусі і замежных краін[2].
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г Воронов Натан Моисеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 126. — 737 с.
- ↑ а б в http://belisrael.info/?p=15185
- ↑ http://belisrael.info/?p=15166
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Воранаў Натан Майсеевіч // Бел. энцыкл. У 18 т. Т.4. Варанецкі-Гальфстрым. — Мн., 1997. — С.273.
- Н. М. Воранаў. — Мн., 1979
- Нарадзіліся 19 мая
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены Саюза мастакоў БССР
- Яўрэйскія мастакі
- Вучні Фёдара Фогта