Начны папугай (Geopsittacus occidentalis, сін. Pezoporus occidentalis) — птушка сямейства папугаевых. Адзіны відроду. У апошні час аб’ядноўваюць у адзін род з земляным папугаем.
Шчыльнага целаскладу, невялікіх памераў (каля 24 см даўжынёй) і з някідкім апярэннем. Афарбоўка жаўтавата-аліўкавая з лускападобным чорным малюнкам, чэрава жоўтае. Хвост адносна кароткі.
Засяляюць скалістыя сухія паўпустыні. Актыўныя ў начны час. Лятаюць звычайна на невялікую адлегласць. З надыходам ночы вылятаюць на пошукі корму і вадапоі. Сілкуюцца ў асноўным насеннем калючых кустоў. Начны папугай застаецца адной з самых няўлоўных і таямнічых птушак свету, мала каму ўдавалася яго ўбачыць.
Будуюць гнёзды ў гушчары калючых кустоў у некалькіх сантыметрах ад зямлі. Самкі адкладаюць да 5 яек.