Новаваранцоўка
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Новаваранцоўка[1] (укр.: Нововоронцовка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Новаваранцоўскім раёне Херсонскай вобласці Украіны за 160 км ад Херсона, раённы цэнтр.
Да ліквідацыі Запарожскай Сечы тут знаходзіўся казацкі зімнік. У 1821 г. сяло Мікалаеўку купіў граф Міхаіл Варанцоў, у гонар якога сяло неўзабаве і атрымала сваю сучасную назву. З 1956 г. паселішча мае статус пасёлка гарадскога тыпу.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»