Ніна Барысаўна Ватацы
Ніна Барысаўна Ватацы | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 жніўня 1997 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, бібліёграф, літаратар |
Навуковая сфера | бібліяграфія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Ніна Барысаўна Вата́цы[1] (14 мая 1908, Вендэн — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Вендэн Ліфляндскай губерні (сучасны Цэсіс у Латвіі).
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1930 годзе. З 1930 года працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 года — галоўны бібліёграф)[2].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года[3].
Памерла 3 жніўня 1997 года ў Мінску. Пахаваная на калумбарыі Паўночных могілак (рад №100)[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавалася з 1932 года. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фотаздымкі М. Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыццё і творчасць (сумесна з А. Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[2].
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в Ватаци Нина Борисовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
- ↑ а б Брэская — Гарэцкі – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 26 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ватацы Ніна Барысаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 152. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Цэсісе
- Памерлі 3 жніўня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Выпускнікі БДУ
- Члены КПСС
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Бібліятэкары Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Кнігазнаўцы Беларусі
- Бібліёграфы Беларусі